Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ВЫСЛОЎІ 24:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

З ведамі запоўняцца кладоўкі ўсякаю каштоўнаю і найпрыгажэйшаю маёмасцю.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

і праз веданьне напаўняюцца пакоі яго ўсялякай каштоўнай і прывабнай маёмасьцю.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

і праз гаспадарчасьць нутро яго напаўняецца ўсякай каштоўнай і прыемнай маёмасьцю.

Глядзіце раздзел



ВЫСЛОЎІ 24:4
16 Крыжаваныя спасылкі  

Бо ў камору павінны прыносіць сыны Ізраэля і сыны Леві пяршыні збожжа, віна і аліўкавага алею; і там хай будуць пасвечаныя пасудзіны, і святары, якія служаць, і прыдзверныя, і спевакі. І мы не пакінем дом Бога нашага.


У скалах высякае каналы, і ўсё каштоўнае бачыць вока яго.


У доме справядлівага вельмі многа багацця, а ў набытках бязбожніка — хваляванне.


Ёсць золата і мноства самацветаў, а каштоўнейшая пасудзіна — вусны ведаў.


Жаданы скарб і тлушч у жыллі мудрага, а неразважлівы чалавек прамантачыць яго.


Чалавек мудры — моцны, а вучоны чалавек узмацняе моц [сваю].


Са мною — багацце і слава, незнішчальныя скарбы і справядлівасць.


каб абагаціць тых, хто любіць мяне, і напоўніць іх скарбніцы.


А Ён ім гаворыць: «Таму кожны кніжнік, навучаны пра Валадарства Нябеснае, падобны да чалавека гаспадара дому, які выносіць са скарбніцы сваёй новае і старое».