Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ВЫСЛОЎІ 20:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Госпад кіруе хадою чалавека, а хто з людзей можа зразумець шлях свой?

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Ад ГОСПАДА крокі чалавека, і як жа чалавеку зразумець шлях свой?

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Ад Госпада кіруюцца крокі чалавека; а чалавеку як зьведаць дарогу сваю?

Глядзіце раздзел



ВЫСЛОЎІ 20:24
10 Крыжаваныя спасылкі  

Госпада? Ён наставіць такога на шлях, які [той] выбірае.


ДАЛЕТ. Пакажы мне, Госпадзе, Свае дарогі і навучы мяне Сваім сцежкам.


МЭМ. Крок чалавека спасіляецца Госпадам, і ахвотна пойдзе той шляхам Яго.


Мудрасць разумнага — пазнанне свайго шляху, а неразумнасць бязглуздых — блуканне.


Чалавечае — гэта рыхтаваць сэрца, а ад Госпада — адказ языка.


Сэрца чалавека плануе дарогу яго, але Госпад кіруе яго крокамі.


«Ведаю, Госпадзе, што не чалавек вызначае свой шлях, ды не ў моцы чалавека ісці і накіроўваць крокі свае.


але падняўся ты супраць Госпада Неба, і прынесены былі да цябе пасудзіны Яго дома, і ты, і твае магнаты, і твае жонкі ды твае наложніцы пілі з іх віно; усхваліў ты таксама багоў срэбраных і залатых, і медных, жалезных, і драўляных, і каменных, якія ані бачаць, ані чуюць, ані разумеюць; Бога ж, Які валодае ў руцэ Сваёй тваім дыханнем і ўсімі дарогамі тваімі, — не ўшанаваў.


Бо мы ў Ім жывём, рухаемся ды існуем, як сказалі некаторыя з вашых паэтаў: “Мы ж ёсць і род Яго”.