ВЫСЛОЎІ 2:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады зразумееш справядлівасць, прыказанне і закон і ўсякую добрую сцежку, Біблія (пераклад А.Бокуна) Тады зразумееш праведнасьць, суд і справядлівасьць, і кожны шлях добры, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады ты зразумееш справядлівасьць і права і шчырасьць, усялякую сьцежку дабра. |
Дам разуменне табе і накірую цябе на шлях, па якім ты павінен ісці; умацую вочы Мае над табою.
калі ўступіш на іх, не будуць сціснутыя крокі твае, і, калі пабяжыш, не сустрэнеш перашкоду.
А сцежка справядлівых — быццам святло ззяючае ўзыходзіць і расце аж да поўнага дня.
І будзе там сцежка і дарога; і назавуць яе святой дарогай: не будзе ісці ёю нячысты; будзе ім дарога роўная, так што па ёй не будуць хадзіць неразумныя.
Вось што кажа Госпад, Адкупіцель твой, Святы Ізраэлеў: «Я — Госпад, Бог твой, вучу цябе карысным рэчам, кіруючы табой у дарозе, якою ідзеш.
Гэта кажа Госпад: «Станьце на дарогах і глядзіце, ды пытайцеся пра даўнейшыя сцежкі, якая дарога добрая, ды ідзіце па ёй, і знойдзеце супакой сэрцам вашым». Але яны сказалі: «Не пойдзем!»
Кажа яму Ісус: «Я – дарога, і праўда, і жыццё. Ніхто не прыходзіць да Айца, як толькі праз Мяне.