Пачуй, Божа наш, як сталіся мы ў пасмяянне! Павярні ганьбу іх на іх галаву, ды аддай іх на пасмяянне ў зямлі няволі!
ВЫСЛОЎІ 18:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі прыйдзе бязбожнік — прыйдзе і пагарда, а з ганьбай — знявага. Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі прыходзіць бязбожнік, прыходзіць пагарда, і разам з сорамам — ганьба. Біблія (пераклад В. Сёмухі) З прыходам бязбожнага прыходзіць і пагарда, а з вартым пагарды - ганьба. |
Пачуй, Божа наш, як сталіся мы ў пасмяянне! Павярні ганьбу іх на іх галаву, ды аддай іх на пасмяянне ў зямлі няволі!
Ты ведаеш ганьбу маю, і сорам мой, і знявагу маю. Перад Табою — усе тыя, што прыгнятаюць мяне;
Бязглузды не адчувае асалоду ад разважлівасці — а толькі ад паказу ўласнага розуму.
У мностве бязбожнікаў будуць множыцца злачынствы, і справядлівыя ўбачаць іх пагібель.
Калі зневажаюць вас за імя Хрыста, вы шчасныя, бо славы і Бога Дух на вас супачывае. Імі Ён зневажаецца, а вамі праслаўляецца.
Дзеля таго яны дзівяцца, што вы не топіцеся разам з імі ў тым самым віры распусты, ды таму блага аб вас гавораць.
А Саўл, узлаваўшыся на Ёнатана, сказаў яму: «Ты, сын жанчыны нясталай, ці ж я не ведаю, што ты любіш сына Ясэя на ганьбу сваю і на ганьбу галізны маці сваёй?