ВЫСЛОЎІ 17:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) На твары разважлівага свеціць мудрасць; вочы бязглуздых — на канцах зямлі. Біблія (пераклад А.Бокуна) Перад абліччам разумнага — мудрасьць, а вочы дурня — на канцы зямлі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Мудрасьць - перад абліччам у разумнага, а вочы неразумнага - на канцы зямлі. |
Калі павернеш вочы свае да багацця — яго ўжо няма, бо крылы сабе прыправіць; бо зробіць яно сабе крылы, як у арла, і паляціць у неба.
«Мудры мае вочы ў галаве сваёй, а дурны ходзіць у цемры»; і пазнаў я, што адзін і той самы канец у кожнага.
Лепш бачыць вачамі, чым марна імкнуцца за жаданнямі; але і гэта марнасць і турбаванне духа.
Хто такі, як мудрэц, і хто пазнаў тлумачэнне рэчаў? Мудрасць чалавечая прасвятляе яго воблік ды змяняе суровасць яго твару.
Калі хто хоча выконваць волю Яго, той з навукі пазнае, ці яна ад Бога, ці Я Сам ад Сябе гавару.
Бо ўсё, што ў свеце: пажаданне цела, пажаданне вачэй ды пыхлівасць жыццёвая – не ад Айца, але ад свету.