ВЫСЛОЎІ 16:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Лепш малае са справядлівасцю, чым многія набыткі — без справядлівасці. Біблія (пераклад А.Бокуна) Лепш малое ў праведнасьці, чым багатыя прыбыткі ў беззаконьні. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Лепш нямногае з праўдаю, чым вялікія прыбыткі з крыўдаю. |
Калі дарогі чалавека падабаюцца Госпаду, таксама і непрыяцеляў яго навяртае Ён да згоды.
Лепш сухая луста хлеба з супакоем, чым дом, поўны жывёлы, што заколена, са сваркамі.
Лепш бедны, які ходзіць у чыстасардэчнасці сваёй, чым крывадушны на дарогах сваіх, хоць і багаты.
«Курапатка выседжвае яйкі, якіх не знесла, такі ж самы і той, хто збірае багацце няпраўдаю. У сярэдзіне дзён сваіх ён пакіне яго, і ў апошнія дні свае стане неразумным.