ВЫСЛОЎІ 14:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ад бязглуздага чалавека адыдзі, бо не знойдзеш вуснаў разважлівых. Біблія (пераклад А.Бокуна) Адыйдзі ад чалавека дурнога, бо ня знойдзеш вуснаў разумных. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Адыдзі ад чалавека пустога, у якога ты ня бачыш разумных вуснаў. |
Знайдзі ўцеху ў тым, сыне, каб атрымліваць веды і не праходзь міма разважных размоў.
Ды сказаў Хананія ў прысутнасці ўсяго народа, кажучы: «Гэта кажа Госпад: “Вось так Я зламлю ярмо Набукаданосара, цара Бабілона, з шыі усіх народаў праз два гады”». А Ярэмія прарок адышоў сваёй дарогай.
Але я пісаў вам, каб вы не мелі лучнасці з тым, хто называецца братам, а ў сапраўднасці ёсць распуснікам, або хціўцам, або балванапаклоннікам, або зламоўным, або п’яніцам, або рабаўніком; з такімі нават не есці разам.