ВЫСЛОЎІ 12:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Думкі справядлівых — разважлівасць; а парады бязбожнікаў — мана. Біблія (пераклад А.Бокуна) Думкі праведных слушныя, намеры бязбожнікаў падступныя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Помыслы праведных - праўда, а намыслы бязбожных - падступнасьць. |
Дабрадзейная жонка — вянец для свайго мужа; і быццам гніенне ў касцях яго — тая, што несумленная.
Словы бязбожнікаў учыняюць засаду дзеля забойства, а вусны справядлівых вызваляюць іх.
Хай бязбожны пакіне дарогу сваю, а нягоднік — намеры свае; і хай навернецца да Госпада, і Ён злітуецца над ім, і да Бога нашага, бо Ён шчодры на прабачэнне.
Ачысці ад ліхоты сэрца сваё, Ерузалім, каб стаўся збаўлены! Дакуль жа будуць у табе ліхія задумы?
«І напружваюць, быццам лук, яны язык свой: хлусня і няпраўда пануе на зямлі, бо ад ліхоты ідуць да ліхоты, а Мяне не ведаюць, — кажа Госпад. —
і чалавек падманвае брата свайго, а праўды не кажа; яны прывучылі язык свой казаць хлусню, ходзяць крывадушна, не хочуць навярнуцца.
Тады Ірад, бачачы, што ён ашуканы магамі, раззлаваўся моцна і паслаў пазабіваць усіх дзяцей, што былі ў Бэтлехэме і ў яго ваколіцах ад двух гадоў і ніжэй, паводле часу, пра які выпытаў у магаў.
Дык ніяк не судзіце заўчасна, пакуль не прыйдзе Госпад, Які асвеціць тое, што ў цемры скрыта, ды выявіць намеры сэрцаў. Тады кожнаму будзе пахвала ад Бога.
але мы стрымліваемся ад скрытых учынкаў сораму, не кідаемся ў хітрыкі ды не фальшуем слова Божага, але адкрытым вяшчэннем праўды прадстаўляем сябе перад Богам сумленню кожнага чалавека.