Дык зняў Абрам палатку сваю і пайшоў, і абжыўся каля дубровы Мамрэ, якая ў Геброне, і пабудаваў там ахвярнік Госпаду.
БЫЦЦЁ 8:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І збудаваў Ной ахвярнік Госпаду, і, узяўшы з усіх жывёлін чыстых і птушак чыстых, прынёс ахвяру цэласпалення на ахвярніку. Біблія (пераклад А.Бокуна) І збудаваў Ной ахвярнiк ГОСПАДУ, і ўзяў з кожнай скаціны чыстай і з кожнай птушкі чыстай, і склаў іх у ахвяру цэласпаленьня на ахвярнiку. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І зладзіў Ной ахвярнік Госпаду; і ўзяў з усякага быдла чыстага і з усіх птушак чыстых і прынёс на цэласпаленьне на ахвярнік. |
Дык зняў Абрам палатку сваю і пайшоў, і абжыўся каля дубровы Мамрэ, якая ў Геброне, і пабудаваў там ахвярнік Госпаду.
І сказаў: «Вазьмі сына адзінароднага свайго, якога любіш, Ізаака, і ідзі ў зямлю Морыя, і ахвяруй там яго ў цэласпаленне на адной гары, якую Я табе пакажу».
І прыбылі да месца, якое Бог яму паказаў, і на ім Абрагам пабудаваў ахвярнік і паклаў наверх дровы. І, звязаўшы Ізаака, сына свайго, паклаў яго на ахвярніку на дровы,
І ён пабудаваў там ахвярнік, і, прызваўшы імя Госпада, паставіў палатку, а паслугачы Ізаака выкапалі там студню.
І сказаў Бог Якубу: «Устань і ідзі ў Бэтэль, і там жыві. І зрабі ахвярнік Богу, Які з’явіўся табе, калі ўцякаў ты ад Эзава, брата твайго».
І пабудаваў ён там ахвярнік, і назваў тое месца Эль-Бэтэль. Там, вось, з’явіўся яму Бог, калі ўцякаў ён ад брата свайго.
а Абэль складаў таксама з першынцаў статка свайго і з іх тлустасці, дык Госпад зірнуў на Абэля і дар яго,
З усіх звяроў чыстых вазьмі сем на сем — самцоў і самак, са звяроў нячыстых — два на два: самцоў і самак;
таксама з птушак паднебных — па сем самцоў і па сем самак, каб зберагчы іх патомства для ўсёй зямлі.
Ды таксама і ўсе жывуны, жывёлы, птушкі і паўзуны, якія поўзаюць па зямлі паводле роду свайго, павыходзілі з аркі.
Калі ж замыкалася кола дзён балявання, пасылаў да іх Ёў і асвячаў іх; і, устаўшы рана, прыносіў цэласпаленні за кожнага з іх. І казаў: «Каб толькі не зграшылі сыны мае і не зняважылі Бога ў сэрцах сваіх». Так чыніў Ёў ва ўсе дні.
Майсей сказаў: «Дай таксама ў рукі нашы ахвяры на цэласпаленне, якія мы паднясём Госпаду, Богу нашаму,
І спалі ўсяго барана на ахвярніку; гэта ахвяра цэласпалення Госпаду, найпрыемнейшы пах, ахвяра для Госпада.
І вазьмі гэта ўсё з іх рук, і спалі на ахвярніку як цэласпаленне, дзеля найпрыемнейшага паху на віду Госпада; бо гэта ахвяра для Госпада.
Дык прашу вас, браты, праз міласэрнасць Божую, аддавайце целы вашы ў ахвяру жывую, святую, мілую Богу на разумнае служэнне ваша.
і вы самі, як жывыя камяні, будуйцеся ў дом духоўны, у святарства святое, каб складаць духоўныя ахвяры, мілыя Богу праз Ісуса Хрыста.
Але вы – выбранае племя, валадарнае святарства, святы народ, люд набыты, каб абвяшчалі дасканаласці Таго, Хто паклікаў вас з цемры ў цудоўнае святло Сваё;