І ўсталюю Мой запавет з табою, дык увайдзі ў арку ты і сыны твае, жонка твая і жонкі сыноў тваіх з табой;
БЫЦЦЁ 7:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў Госпад Ною: «Увайдзі ты з усёю сям’ёй тваёй у арку; бо ўбачыў Я, што ты справядлівы ў гэтым пакаленні перада Мною. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў ГОСПАД Ною: «Увайдзі ты і ўвесь дом твой у каўчэг, бо ўбачыў Я цябе праведным перад абліччам Маім у пакаленьні гэтым. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Гасподзь Бог Ною: увайдзі ты і ўся сям'я твая ў каўчэг, бо цябе Я ўбачыў праведным прад Мною ў родзе гэтым; |
І ўсталюю Мой запавет з табою, дык увайдзі ў арку ты і сыны твае, жонка твая і жонкі сыноў тваіх з табой;
Вось такое паходжанне Ноя. Ной чалавек справядлівы і беззаганны быў у родзе сваім і хадзіў з Богам.
У той вось дзень Ной і яго сыны Сэм, Хам і Яфэт, жонка яго і тры жонкі сыноў яго разам з імі ўвайшлі ў арку.
Дык увайшоў Ной з сынамі, з жонкаю і з жонкамі сыноў сваіх у арку, каб ухавацца ад водаў патопу.
Наймацнейшая цытадэль — імя Госпада; да яе спяшаецца справядлівы, і там ён узвысіцца.
і калі будуць там тры чалавекі гэтыя: Ной, Даніэль і Ёў, дык толькі яны, дзеля справядлівасці сваёй, вызваляць душы свае, — кажа Госпад Бог.
Шукайце Госпада, усе пакорныя зямлі, якія спаўняюць закон Яго; шукайце справядлівасці, шукайце пакоры, можа, як-небудзь схаваецеся ў дзень абурэння Госпада.
Яны абое былі справядлівымі перад Богам, беззаганна спаўняючы ўсе пастановы і прыказанні Госпадавы.
бо вам належыць абяцанае і сынам вашым, ды ўсім тым, хто далёка, каго б ні паклікаў Госпад, Бог наш».
Праз веру атрымаў Ной аб’яўленне аб тым, што яшчэ было нябачным, і богабаязна пабудаваў каўчэг на выратаванне сям’і сваёй. Праз яе асудзіў ён свет і стаўся спадкаемцам справядлівасці праз веру.
якія калісьці былі непаслухмяныя, злоўжываючы Божаю цярплівасцю ў дні Ноя пры будове каўчэга, у якім нямногія, гэта значыць восем душ, уратаваліся ад вады.