Вось радавод Якуба. Язэп, калі меў семнаццаць гадоў, яшчэ юнаком пасвіў статак разам з братамі сваімі; і быў ён разам з сынамі Більгі і Зільпы, жонак бацькі свайго; і паведамляў ён бацьку благія чуткі пра іх.
БЫЦЦЁ 41:46 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) а меў ён трыццаць гадоў, калі стаў перад абліччам цара-фараона, і аб’ехаў ён усе правінцыі Егіпта. Біблія (пераклад А.Бокуна) Язэпу было трыццаць гадоў, калі ён стаў перад фараонам, валадаром Эгіпту. I выйшаў Язэп ад аблічча фараона, і прайшоў па ўсёй зямлі Эгіпецкай. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Язэпу было трыццаць гадоў ад роду, калі ён стаў перад абліччам цара Егіпецкага. І выйшаў Язэп ад аблічча фараонавага і прайшоў па ўсёй зямлі Егіпецкай. |
Вось радавод Якуба. Язэп, калі меў семнаццаць гадоў, яшчэ юнаком пасвіў статак разам з братамі сваімі; і быў ён разам з сынамі Більгі і Зільпы, жонак бацькі свайго; і паведамляў ён бацьку благія чуткі пра іх.
Два гады, як пачаўся голад на зямлі, а яшчэ застаецца пяць гадоў, у якіх нельга будзе ані араць, ані жаць.
цар Рабаам раіўся са старэйшынамі, якія знаходзіліся пры Саламоне, бацьку яго, калі ён яшчэ жыў, і сказаў ён: «Што вы параіце мне адказаць гэтаму народу?»
Але ён адкінуў раду старэйшых, якую яны яму далі, і раіўся з маладымі, што гадаваліся разам з ім, якія былі ў яго дарадчыкамі.
Бачыш чалавека, руплівага ў сваёй справе: будзе ён стаяць перад царамі, а не перад людзьмі простымі.
І калі цар размаўляў з імі, нельга было знайсці паміж іх усіх нікога, роўнага Даніэлю, Ананію, Місаэлю і Азарыю; ды сталі на службу пры цару.
юнакоў без аніякай заганы, прыгожых выглядам і вывучаных ва ўсякай мудрасці, маючых веды, і выхаваных, і здатных да службы ў царскім палацы, і каб навучыць іх кнігам і мове халдэйцаў.
ад трыццаці гадоў і вышэй да пяцідзесяці гадоў, усіх здольных да таго, каб стаяць і служыць у палатцы сустрэчы.
Дык чувайце, молячыся ўвесь час, каб змаглі пазбегнуць ўсяго гэтага, што мае прыйсці, ды стаць перад Сынам Чалавечым».
Ісус меў каля трыццаці гадоў, калі пачынаў Сваё служэнне, і быў, як лічылася, сынам Язэпа, сынам Гэлі,
А Таму, Хто можа ўсцерагчы вас ад падзення і паставіць беззаганнымі і ў радасці на віду Сваёй славы,
І прыйшоў Давід да Саўла, і стаў перад ім; і Саўл палюбіў яго вельмі, і стаў ён у яго збраяносцам.