Калі Эзаў меў сорак гадоў, узяў за жонку Юдыт, дачку Бээры Хетыта, і Басэмат, дачку Элона Хетыта.
БЫЦЦЁ 34:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І выйшла аднойчы Дзіна, дачка, якую нарадзіла Лія Якубу, каб паглядзець на дачок таго краю. Біблія (пераклад А.Бокуна) I выйшла Дзіна, дачка Леі, якую яна нарадзіла Якубу, паглядзець на дочак зямлі той. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дзіна, дачка Ліі, якую яна нарадзіла Якаву, выйшла падзівіцца на дачок зямлі той. |
Калі Эзаў меў сорак гадоў, узяў за жонку Юдыт, дачку Бээры Хетыта, і Басэмат, дачку Элона Хетыта.
І сказала Рэбэка Ізааку: «Не мілае мне жыццё праз дачок Хета. Калі Якуб возьме сабе жонку з дачок Хета, як і з дачок гэтай зямлі, то няма чаго мне жыць!»
А Эзаў, бачачы, што бацька яго дабраславіў Якуба і паслаў яго ў Падан-Арам, каб адтуль узяў жонку, ды што пасля дабраславення загадаў яму, кажучы: «Не бяры жонкі з дачок Ханаана»,
І сказала Лія: «На шчасце маё! Шчаслівай, бясспрэчна, мяне назавуць жанчыны». Таму назвала яго Асэр.
Гэта сыны Ліі, якіх нарадзіла яна яму ў Падан-Араме, а таксама Дзіну, дачку сваю. Усіх душ сыноў яго і дачок трыццаць тры.
Як лёгка ты мяняеш дарогі свае! Дык асаромлена будзеш Егіптам, як асаромлена была ты Асірыяй.
Да таго ж яны, гультайкі, прывучаюцца хадзіць па хатах; і не толькі гультайкі, але і пляткаркі, і цікаўныя, і лапочуць, што не належыць.
былі разумнымі, чыстымі, гаспадарнымі, лагоднымі, паслухмянымі мужам сваім, каб не зневажалася імі слова Божае.