Але ўгнявілі яны Цябе, і ўзбунтаваліся супраць Цябе, і пакінулі закон Твой; і пазабівалі прарокаў Тваіх, якія ім нагадвалі, каб вярнуліся да Цябе: ды дапусціліся вялікіх блюзненняў.
АСІІ 8:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Напісаў Я ім многа Сваіх законаў, але былі яны палічаны за чужыя. Біблія (пераклад А.Бокуна) Пішучы, напісаў Я для яго найвялікшыя рэчы Закону Майго, але яны за чужое палічылі гэта. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Напісаў Я яму важныя законы Мае, але яны палічаны ім як бы чужыя. |
Але ўгнявілі яны Цябе, і ўзбунтаваліся супраць Цябе, і пакінулі закон Твой; і пазабівалі прарокаў Тваіх, якія ім нагадвалі, каб вярнуліся да Цябе: ды дапусціліся вялікіх блюзненняў.
Бо народ — бунтаўнічы, ды сыны — лгуны, сыны, якія не хочуць слухаць закон Госпада.
і даў ім прыказанні Мае, і аб’явіў ім законы Мае, каб, спаўняючы іх, чалавек жыў сярод іх.
Прападае народ Мой, таму што не мае навучання, бо ты адкінуў навучанне, і Я цябе адкіну ад Майго святарства, бо забыўся ты пра закон Бога твайго, дык і Я забудуся пра дзяцей тваіх.