Калі б я ўзняўся ў ганарыстасці, Ты схапіў бы мяне, як ільвяня, і зноў пакажашся дзівосным ува мне.
АСІІ 5:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо Я — быццам леў для Эфраіма ды быццам ільвянятка — для дому Юды; Я схаплю і пайду; панясу, і няма нікога, хто б уратаваў. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо Я [буду] як леў для Эфраіма і як ільвяня для дому Юды. Я, Я разьдзяру і адыйду, панясу, і ніхто не выратуе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо Я як леў Яфрэму і як ільвяня дому Юдаваму; Я, Я разарву і пайду; панясу - і ніхто ня выратуе. |
Калі б я ўзняўся ў ганарыстасці, Ты схапіў бы мяне, як ільвяня, і зноў пакажашся дзівосным ува мне.
хоць Ты ведаеш, што я нічога бязбожнага не зрабіў, ды няма нікога, хто б з рукі Тваёй мог вырваць?
Зразумейце гэта вы, што забываеце пра Бога; калі схаплю вас Я, то не будзе каму вас ратаваць.
Госпадзе, Божа мой, на Цябе спадзяюся; уратуй мяне ад усіх тых, што чыняць мне пераследы, і вызвалі мяне,
Рык яго, быццам ільвіны: рыкае, як ільвяняты, і скрыгіча; і хапае здабычу і хавае ў бяспечным месцы, і няма таго, хто мог бы вырваць.
Ён пакінуў, быццам леў, сховішча Сваё, бо зямля іх сталася пустыняю перад знішчальным мечам ды перад лютасцю гневу Госпада».
На выганах сваіх былі накормлены, а наеўшыся, паднялі сэрца сваё, і таму забыліся пра Мяне.
Знішчу вінаграднік яе і сады фігавыя, пра якія казала: «Гэта плата мая, якую мне далі мае палюбоўнікі». Вось жа, заманю іх у лес, есці іх будзе дзікі звер.
«Хадземце, вернемся да Госпада, бо Ён скалечыў нас і вылечыць нас, Ён нас пабіў і аздаравіць нас.
У спрытнага не стане сілы ўцячы, ды дужы не адчуе сілы сваёй, а волат не ўратуе душу сваю;
І рэшта Якуба будзе паміж народамі, паміж многімі плямёнамі, як леў сярод звяроў лясных і як ільвяня сярод статкаў авечых; ён, калі прыходзіць, і топча, і раздзірае, і няма такога, хто б уратаваў ад яго.
Вол твой будзе забіты на вачах у цябе, і не пакаштуеш яго. Асёл твой будзе забраны перад абліччам тваім і не вернецца да цябе; авечкі твае будуць аддадзены ворагам тваім, і не будзе каму дапамагчы табе.
Паглядзіце цяпер, што Я — адзіны і няма Бога, апрача Мяне; Я магу забіць і магу даць жыццё, Я магу скалечыць і аздаравіць, і няма такога, хто б з Маёй рукі мог вырвацца.