Вось жа, вінаграднік Госпада Магуццяў — гэта дом Ізраэля, а мужчыны Юды — гэта патомства яго выбранае. Спадзяваўся Я, што будзе ён спаўняць закон, а вось — беззаконне, чакаў справядлівасці, а вось жа — няправасць.
АСІІ 10:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гавораць словы, прысягаюць ілжыва, заключаюць хаўрусы; таму вырасце, быццам атрутнае зелле, суд на барознах раллі. Біблія (пераклад А.Бокуна) Прамаўляюць словы, прысягаюць хлусьліва, [калі] заключаюць запавет. І квітнее як палын суд іхні на разорах палёў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Кажуць словы пустыя, божацца ілжыва, заключаюць пагадненьні; за гэта явіцца суд над імі, як атрутная трава на барознах поля. |
Вось жа, вінаграднік Госпада Магуццяў — гэта дом Ізраэля, а мужчыны Юды — гэта патомства яго выбранае. Спадзяваўся Я, што будзе ён спаўняць закон, а вось — беззаконне, чакаў справядлівасці, а вось жа — няправасць.
Пракляцце і хлусня, забойства і крадзеж, і чужаложства распаўсюдзілася лішне, кроў памнажае кроў.
Ці бягуць коні па скалах, або ці арэцца мора валамі; вы ж замяняеце закон на атруту, а плод справядлівасці — на палын.
Хай не будзе часам паміж вас мужчыны або жанчыны, сям’і або пакалення, якога сэрца было б сёння адвернута ад Госпада, Бога вашага, каб ісці і служыць багам гэтых народаў, ды каб гэтак не знайшоўся паміж вас корань, які родзіць атруту і палын.
І сказаў Госпад Майсею: «Вось жа, ты заснеш з бацькамі сваімі, а народ гэты паўстане, каб хадзіць распусна за чужымі багамі зямлі, у якую ўвойдзеце; тады пакіне ён Мяне і парушыць запавет, які Я заключыў з ім.
І ўзгарыцца гнеў Мой супраць яго ў той дзень, і пакіну Я іх, і схаваю аблічча Маё ад іх, і будзе гэта на загубу; прыйдуць на яго многія беды і ўціскі, так што скажа ён у той дзень: “Напэўна, за тое, што няма Бога са мной, нахлынулі гэтыя беды на мяне”.
бессардэчныя, бязлітасныя, паклёпнікі, нястрыманыя, жорсткія, тыя, хто не любіць дабра,
Пільнуйцеся, каб не згубіў хто ласкі Божай, каб які горкі корань, вырасшы ўверх, не зрабіў шкоды, і праз гэта каб не спракудзіліся многія,