Вырві мяне ад рукі брата майго, ад рукі Эзава, бо я вельмі баюся яго; каб часам, прыйшоўшы, не забіў ён маці з дзецьмі.
АСІІ 10:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Падымецца замяшанне ў народзе тваім, і ўсе твае ўмацаванні будуць развалены, як Салман знішчыў Бэт-Арбээль у час вайны, а маці з дзецьмі засечана. Біблія (пераклад А.Бокуна) І паўстане гармідар сярод народу твайго, і ўсе замкі твае будуць зруйнаваныя, як Сальман зруйнаваў Бэт-Арбэль у дзень бітвы; маці з сынамі будуць пасечаныя на кавалкі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І адбудзецца розрух у народзе тваім, і ўсе цьвярдыні твае будуць разбураныя, як Салман разбурыў Бэт-Арбэл у дзень бітвы: маці была забітая зь дзецьмі. |
Вырві мяне ад рукі брата майго, ад рукі Эзава, бо я вельмі баюся яго; каб часам, прыйшоўшы, не забіў ён маці з дзецьмі.
І занядбалі яны ўсе прыказанні Госпада, Бога свайго, і зрабілі сабе двух літых цяльцоў, і слуп, і пакланяліся ўсяму войску нябеснаму, і служылі Баалу,
Выйшаў супраць яго Салманасар, цар асірыйцаў; і Осія падпарадкаваўся яму і плаціў яму даніну.
І адбяруць умацаванні ад Эфраіма і ўладанне ад Дамаска, і рэшткі Сірыі стануцца, як слова сыноў Ізраэля, — кажа Госпад Магуццяў. —
Грэшнікі на Сіёне спалохаліся, ахапіў жах бязбожнікаў. Хто з вас зможа вытрываць пры пажыраючым агні? Хто з вас вытрымае ў вечным полымі?
ды паразбіваю іх аднаго аб аднаго, бацькоў разам з сынамі, — кажа Госпад, — не пашкадую, і не адступлю, і не злітуюся, аж пакуль не знішчу іх”».
Гарады здабыты, і крэпасці захоплены. І сэрца волатаў Мааба будзе ў той дзень, як сэрца жанчыны парадзіхі.
Так учыніць вам Бэтэль за ўсю вашу вялікую злачыннасць. Уранні прападзе цар Ізраэля.
У дзень, калі буду караць праступкі Ізраэля, пакараю яго, а таксама ахвярнік у Бэтэлі, і адсечаны будуць рагі ахвярніка ды зваляцца на зямлю;
Леў раве, хто ж не спалохаецца? Калі Госпад Бог прамаўляе, хто ж не будзе праракаваць?
І Госпад, Бог Магуццяў, — Той, Які дакранецца да зямлі, і яна пачне таяць. І залямантуюць усе жыхары яе, і падымецца ўся яна, як плынь, ды ападзе, як ручай Егіпецкі.
Але і ён быў пераселены, пайшоў у палон. Дзяцей яго забівалі на скрыжаваннях усіх дарог і аб слаўных яго кідалі жэрабя, і ўсе магнаты яго былі закаваны ў кайданы.
Усе ўмацаванні твае, як дрэва фігавае з раннімі пладамі: калі патрэсці іх, то проста ўпадуць у вусны таго, хто іх есць.
І ён будзе здзекавацца з цароў, з валадароў будзе насміхацца; яму кожная крэпасць — гульня, і ён насыпле вал і здабудзе яе.