Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




АМОСА 6:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Ці бягуць коні па скалах, або ці арэцца мора валамі; вы ж замяняеце закон на атруту, а плод справядлівасці — на палын.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Ці бягуць коні па скале? Ці аруць [мора] на валах? Бо вы ператварылі суд у атруту і плады праведнасьці — у палын.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Ці бегаюць коні па скале? ці можна араць яе валамі? Вы тым часам суд ператвараеце ў атруту і плод праўды - у горыч,

Глядзіце раздзел



АМОСА 6:12
17 Крыжаваныя спасылкі  

Ведаў вось Я, што ўпорысты ты і што карак твой — жалезная жыла, а чало тваё меднае.


Госпадзе, ці ж вочы Твае не пазіраюць на праўду? Ты апанаваў іх горам, а яны не бядуюць, знішчыў іх, а яны адмовіліся прыняць павучанне; закамянілі твары свае горш за скалу, не хочуць навярнуцца.


Узворвалі вы бязбожнасць, жняце несправядлівасць, спажываеце плады лжывасці, бо паспадзяваўся ты на калясніцы свае, на мноства асілкаў тваіх.


Гавораць словы, прысягаюць ілжыва, заключаюць хаўрусы; таму вырасце, быццам атрутнае зелле, суд на барознах раллі.


знішчу з пасярод яго суддзю і разам з ім пазабіваю ўсіх яго князёў”, — кажа Госпад.


І не ўмеюць яны чыніць справядлівасць, — кажа Госпад, — збіраюць гвалт і рабунак у палацах сваіх”.


О вы, якія закон пераварочваеце ў палын, а справядлівасць топчаце па зямлі


На ліхоту рукі іх гатовыя; князь вымагае падарункаў, і суддзя судзіць за хабар, і магнат выказвае жаданне душы сваёй, скажае справу.


Плод жа праведнасці засяваецца ў міры тымі, што паводзяць сябе мірна.