А народ маўчаў і не адказваў яму ані слова; бо такі атрымалі яны загад цара, каб не адказваць яму.
АМОСА 5:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вось чаму ў гэты час мудры маўчыць, бо гэта — час нядолі. Біблія (пераклад А.Бокуна) Дзеля гэтага разумны ў гэты час маўчыць, бо гэта час ліхі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Таму разумны маўчыць гэтым часам, бо ліхі гэты час. |
А народ маўчаў і не адказваў яму ані слова; бо такі атрымалі яны загад цара, каб не адказваць яму.
Акрамя гэтага, чалавек не ведае канца свайго, але як рыбы трапляюцца ў згубную сетку або як птушкі захопліваюцца ў сіло, так і людзі апаноўваюцца ліхім часам, калі ён нечакана для іх надыходзіць.
І маўчалі яны, і не адказалі яму ані слова; бо загадаў ім цар, кажучы: «Не адказвайце яму!»
і сказалі яму: «Гэта кажа Эзэкія: “Дзень гэты ёсць днём смутку, і кары, і ганьбы, бо дайшлі дзеці да народзін, ды няма сілы нарадзіць.
Аднак хай не будзе нікога, хто б асуджаў, ды нікога, хто б ганіў. І народ твой — як тыя, хто спрачаецца са святаром!
і возьме іх сваяк іх, і спаліць іх, каб вынесці косці з дома; і скажа яму той, хто застаўся дома: “Ці ёсць яшчэ хто ў цябе?” І ён адкажа: “Няма”; ды скажа яму: “Маўчы”, бо нельга ўпамінаць імя Госпадавага.
Дзеля таго вось што кажа Госпад: «Вось, Я маю намер на род гэты навесці такое ліха, ад якога вы не ўхіліце каркаў вашых; і не будзеце хадзіць ганарліва, бо час прыйдзе самы жудасны.
Пачуў я, і ўскіпела нутро маё, на вестку задрыжэлі вусны мае. Боль пранік у косці мае, і пада мной захісталіся ногі мае. Буду спакойны ў дзень трывогі, калі нахлыне яна на народ мой праз тых, хто нападае на нас.
Дзеля таго вазьміце ўсю зброю Божую, каб маглі ў дзень ліхі супрацьстаць і, выканаўшы ўсё, выстаяць.