У будучыя дні Якуб укараніцца, Ізраэль зацвіце і разрасцецца, ды напоўняць яны сусвет плёнам».
ІСАІ 65:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Я з Якуба выведу патомства, з Юды — уладальніка гор Маіх, і выбраннікі Мае успадкаемяць зямлю, а слугі Мае будуць там пражываць. Біблія (пераклад А.Бокуна) І Я выведу з Якуба насеньне, а з Юды — спадкаемца гор Маіх, і выбранцы Мае ўспадкаемяць [зямлю], і слугі Мае будуць жыць там. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Я ўтвару ад Якава семя, і ад Юды - спадкаемца гор Маіх, і ўспадкуюць гэта выбранцы Мае, і рабы Мае будуць жыць там. |
У будучыя дні Якуб укараніцца, Ізраэль зацвіце і разрасцецца, ды напоўняць яны сусвет плёнам».
Бо ты, народзе на Сіёне, які жывеш у Ерузаліме, плачаш [цяпер], ды не будзеш плакаць [заўсёды]; [як цяпер] літуецца, [так] і будзе літавацца над табою, на голас просьбы тваёй, як толькі пачуе, адкажа табе.
Ды жыць будзе народ Мой жыццём спакойным, і ў палатках надзейнасці, і ў месцах бяспекі.
Не прамаўляў Я патаемна, у цёмным закутку зямлі, не казаў я патомству Якуба: “Дарэмна шукаеце Мяне”. Я — Госпад, прамаўляю справядлівасць, абвяшчаю тое, што правільна.
Гэта кажа Госпад: “У час прыдатны выслухаў Я цябе ды ў дзень збаўлення ўспамог табе; і захаваў Я цябе, і ўстанавіў цябе заветам для народа, каб ты аднавіў зямлю ды каб раздзяліў спустошаную спадчыну;
Калі будзеш крычаць, хай вызваляць цябе круцельствы твае! Усе іх развее вецер, падыме паветра. А хто будзе мець надзею ўва Мне — у спадчыну возьме зямлю, і валодаць будзе гарою Маёй Святой».
А ўвесь твой народ будзе народам справядлівых, якія атрымаюць у спадчыну навечна зямлю, парастак насаджэння Майго, твор рукі Маёй на ўслаўленне.
І пакінеце імя сваё Маім выбраным на пракляцце: “Хай заб’е цябе Госпад Бог”, і слуг Сваіх назаве Ён іншым імем:
Не будуць будаваць, каб хто іншы ў іх пражываў, не будуць садзіць, каб хто іншы спажываў. Бо на ўзор даўгавечнасці дрэва будзе даўгавечнасць Майго народа і Мае выбраннікі доўга карыстацца будуць з плёну рук сваіх.
Я бо збяру вас пасярод народаў, і збяру вас з усіх земляў, і прывяду вас у вашу зямлю;
у той час, калі Я прывяду вас, і ў той час, калі збяру вас. Бо дам вам імя і славу між усімі народамі на зямлі, калі змяню долю вашу на вачах вашых,» — кажа Госпад.
І, калі б не былі скарочаны тыя дні, аніякае цела не ўратавалася б, але дзеля выбраных будуць скарочаны тыя дні.
Паводле Евангелля яны – ворагі для вас, а паводле абрання – умілаваныя дзеля бацькоў.