І Ты раздзяліў мора перад імі, і перайшлі яны сярэдзінай мора, па сухому; а тых, хто гнаўся за імі, укінуў Ты ў глыбіні мора, як камень у бурлівыя воды.
ІСАІ 51:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Я ж Госпад, Бог твой, Які турбуе мора, так што ўздымаюцца хвалі яго; Госпад Магуццяў — імя Маё. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо Я — ГОСПАД, Бог твой, Які ўзбурвае мора, і ўздымаюцца хвалі ягоныя, ГОСПАД Магуцьцяў — імя Ягонае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Я - Гасподзь Бог твой, Які ўзбурвае мора, так што хвалі яго равуць: Гасподзь Саваоф - імя Яго. |
І Ты раздзяліў мора перад імі, і перайшлі яны сярэдзінай мора, па сухому; а тых, хто гнаўся за імі, укінуў Ты ў глыбіні мора, як камень у бурлівыя воды.
І вазьму вас Сабе за народ, і буду вашым Богам; і вы даведаецеся, што Я — Госпад, Бог ваш, Які вывеў вас з турмы егіпцян,
З горада Святога пакліканы яны, і апіраюцца на Бога Ізраэля; імя Яго — Госпад Магуццяў.
Ці ж не ты высушыла мора, ваду страшэннага бяздоння, зрабіла дарогу з дна марскога, каб прайшлі вызваленыя?
Бо Хто стварыў цябе, будзе жаніхом тваім, імя Яго — Госпад Магуццяў, Адкупіцель твой — Святы Ізраэлеў! Называюць Яго Богам усяе зямлі.
Не падобная да іх спадчына Якуба, бо Ён — Той, Хто ўфармаваў усё, а Ізраэль — пакаленне спадчыны Яго, Госпад Магуццяў — імя Яму.
Гэта кажа Госпад, Які дае сонца, як свяціла дня, парадак месяцу і зоркам, як свяцілам ночы, Які хвалюе мора, што шумяць хвалі яго, імя Яму — Госпад Магуццяў:
Бо не аўдавеў Ізраэль, і Юда па сваім Богу, па Госпаду Магуццяў, бо зямля іх перапоўнена злачынствамі на віду Святога Ізраэля.
Я — Госпад, Бог ваш. Асвячайцеся ды будзьце святымі, бо Я — святы! Не паганьце душ вашых якім-колечы паўзуном, які поўзае па зямлі,