каб споўнілася слова Госпада праз вусны Ярэміі: «Пакуль зямля прыме суботы свае, будзе яна спраўляць суботу ва ўвесь час свайго знішчэння, аж пакуль не мінуць семдзесят гадоў».
ІСАІ 5:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У вушах маіх загучала прысяга Госпада Магуццяў: «Напэўна, многа дамоў будзе знішчана: выгодныя і прыгожыя — без жыхароў!» Біблія (пераклад А.Бокуна) У вушы мае [сказаў] ГОСПАД Магуцьцяў: «Сапраўды, шмат дамоў будзе зруйнавана, вялікіх і прыгожых, і будуць яны без жыхароў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) У вушы мае сказаў Гасподзь Саваоф: шматлікія дамы гэтыя будуць пустыя, вялікія і прыгожыя - зьбязьлюдзеюць; |
каб споўнілася слова Госпада праз вусны Ярэміі: «Пакуль зямля прыме суботы свае, будзе яна спраўляць суботу ва ўвесь час свайго знішчэння, аж пакуль не мінуць семдзесят гадоў».
Нічога не заставалася ад спажывання яго, і таму не застанецца нічога з маёмасці яго.
Развальвае дом свой той, хто прыслужвае прагнасці, а хто ненавідзіць падарункі — жыць будзе.
І было адкрыта мне ў вушы Госпадам Магуццяў: «Не будзе, пэўна, адпушчана вам гэтая правіннасць, пакуль не паўміраеце», — кажа Госпад, Бог Магуццяў.
Горад умацаваны будзе спустошаны; пасяленне бязлюднае і пакінутае — быццам пустыня; там будзе пасвіцца цяля, там будзе спачываць і аб’ядаць галінкі яго.
Ды пакіну яго на запусценне: не будзе падразаны і акопваны і парасце асотам і цернем. Хмарам забараню даваць дождж на яго».
Бо не зробіць нічога Госпад Бог, каб не адкрыць Сваёй таямніцы для паслугачоў Сваіх, прарокаў.
Такім чынам, за тое, што тапталі беднага і частку збожжа бралі вы ад яго, дык вы будуеце сабе дамы з цясанага каменя, але не будзеце ў іх жыць; закладаеце вінаграднікі найлепшыя, але віна з іх не будзеце піць.
Бо вось, Госпад дасць загад і разваліць большы дом у руіны, а меншы дом у трэшчыны.
І ўгнявіўся валадар, і, паслаўшы сваё войска, знішчыў тых забойцаў і горад іх спаліў.
Вось жа, галосіць заробак работнікаў, што жалі на палях вашых, каторы вы затрымалі, і лямант жняцоў дайшоў да вушэй Госпада Сабаота.