ІСАІ 10:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ці ж і Каркаміс не такі, як Халан, а Арпад ці ж не такі, як Эмат? Ці ж і Дамаск не такі, як Самарыя? Біблія (пераклад А.Бокуна) Ці ж Кально не такі, як Кархэміш? Ці ж Хамат не такі, як Арпад? Ці ж Самарыя не такая, як Дамаск? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Халнэ ці ж ня тое самае, што Кархэміс? Эмат ці ж ня тое самае, што Арпад? Самарыя ці ж ня тое самае, што Дамаск? |
І ён паслухаў яго. Бо прыйшоў цар асірыйцаў у Дамаск, і знішчыў яго, і жыхароў яго перасяліў у Кір; а Разіна забіў.
А цар асірыйцаў перасяліў людзей з Бабілона, і з Куты, і з Авы, і з Эмата, і з Сэпарваіма, і пасяліў іх у гарадах Самарыі замест сыноў Ізраэля, яны прыйшлі ў Самарыю і абжыліся ў яе гарадах.
Дзе багі Эмата і Арпада? Дзе багі Сэпарваіма, Аны і Авы? Ці вызвалілі яны Самарыю з рукі маёй?
Хто ж паміж усіх багоў тых народаў, якіх знішчылі бацькі мае, хто змог вырваць свой народ з рукі маёй, каб і Бог ваш мог таксама вырваць вас з гэтае рукі?
У той час, як Осія аднавіў святыню Нэкао, цар Егіпта, пайшоў ваяваць пад Каркаміс каля Эўфрата. І насустрач яму выйшаў Осія.
Прадказанне Дамаску. «Вось жа, Дамаск перастане быць горадам і станецца кучай руінаў.
І адбяруць умацаванні ад Эфраіма і ўладанне ад Дамаска, і рэшткі Сірыі стануцца, як слова сыноў Ізраэля, — кажа Госпад Магуццяў. —
апусцелі дарогі, не стала вандроўнага на сцяжыне, сарваў пагадненне, адкінуў сведкаў, не лічыцца з людзьмі.
Дзе ж багі Эмата і Арпада? Дзе ж багі Сэпарваіма? Ці ж уратавалі Самарыю з рукі маёй?
Дык жа чуў ты пра ўсё, што зрабілі цары асірыйцаў усім землям, якія прызначылі яны на загубу, а ты зможаш ухавацца?
Бо сталіца Сірыі — Дамаск, а галава Дамаска — Разін. Яшчэ вось шэсцьдзесят пяць гадоў, і Эфраім перастане быць народам,
Супраць Егіпта, супраць войска фараона Нэкао, цара Егіпецкага, якое было каля ракі Эўфрат у Каркамісе, і якое пабіў Набукаданосар, цар Бабілона, у чацвёртым годзе Ёакіма, сына Осіі, цара Юдэйскага:
Адносна Дамаска. «Сорамам пакрыліся Эмат і Арпад, бо пачулі яны вестку ліхую, і трывожацца яны, як мора неспакойнае, якое супакоіцца не можа.
Сэдаду, Бэрот, Сабарым, што знаходзяцца між межамі Дамаска і мяжой Эмата аж да Асарэнона, што знаходзіцца ля мяжы Аўрана.
І ён будзе здзекавацца з цароў, з валадароў будзе насміхацца; яму кожная крэпасць — гульня, і ён насыпле вал і здабудзе яе.