Калі ўзялі яны быка, якога даў ім, то прыгатавалі яго, і заклікалі да імя Баала ад раніцы аж да паўдня, крычучы: «Баал, выслухай нас!» І не было ані голасу, ані адказу. І скакалі кругом ахвярніка, які зрабілі.
ЁНЫ 1:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык напалохаліся маракі, і кожны прызываў свайго бога, і кінулі яны ў мора ладунак, які быў на караблі, каб зрабіць яго лягчэйшым. А Ёна сышоў у нутро карабля, лёг і моцна заснуў. Біблія (пераклад А.Бокуна) І напалохаліся маракі, і крычалі кожны да бога свайго, і выкінулі ў мора рэчы, што былі на караблі, каб быў лягчэйшым; а Ёна зыйшоў у сярэдзіну карабля, і лёг, і моцна заснуў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І спалохаліся карабельнікі і заклікалі кожны свайго бога, і пачалі кідаць у мора паклады з карабля, каб аблегчыць яго ад іх; а Ёна апусьціўся ў нутро карабля, лёг і моцна заснуў. |
Калі ўзялі яны быка, якога даў ім, то прыгатавалі яго, і заклікалі да імя Баала ад раніцы аж да паўдня, крычучы: «Баал, выслухай нас!» І не было ані голасу, ані адказу. І скакалі кругом ахвярніка, які зрабілі.
Шатан у адказ сказаў Яму: «Скуру за скуру, а за душу сваю аддасць чалавек усё, што мае.
Збярыцеся і прыходзьце і прыступайце разам, якія ўратаваліся з народаў. Не ведаюць [праўды] тыя, якія носяць дрэва разьбы сваёй і просяць бога, які не можа збавіць.
Дзе багі твае, якіх ты сабе нарабіла? Хай падымуцца яны і вызваляць цябе ў часіну гора твайго; бо якая колькасць гарадоў тваіх, столькі і багоў тваіх сталася, Юда!
Не прызывалі Мяне шчырым сэрцам сваім, калі лямантавалі на ложках сваіх; наразаюць скуру з-за збожжа і віна ды супрацівяцца адносна Мяне.
Дык прызывалі яны Госпада і казалі: «О Госпадзе, просім Цябе, хай не загінем мы з прычыны душы гэтага чалавека, і не абцяжарвай нас крывёю нявіннаю, бо Ты, Госпадзе, як захочаш, так і зробіш».
І агарнуў людзей вялікі страх перад Госпадам, і складалі яны ахвяры Госпаду, і давалі прырачэнні.
І прыйшоў да яго стырнавы, і сказаў яму: «Што ты спіш? Устань і прызывай Бога твайго, можа, Бог успомніць пра нас, і мы не папрападаем».
Потым прыйшоў да вучняў Сваіх і кажа ім: «Вы яшчэ спіце і адпачываеце; вось, надышла гадзіна, і Сын Чалавечы будзе выдадзены ў рукі грэшнікаў.
А яна ўсыпіла яго на сваіх каленях, і паклікала цырульніка, і загадала яму абгаліць сем кос яго, і ён пачаў упакорвацца, бо адступіла ад яго сіла адразу ж.
Дык Саўл, узяўшы тры тысячы ваяроў, адабраных з усяго Ізраэля, пайшоў, каб шукаць Давіда і яго людзей ля скал Дзікіх Коз.