ЁВА 4:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вось, не мае Ён надзеі ў паслугачах Сваіх і ў анёлах Сваіх знаходзіць сапсаванасць. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён слугам Сваім не дае веры, і ў анёлах Сваіх знаходзіць правіннасьць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось, Ён і слугам Сваім не давярае і ў анёлах Сваіх бачыць заганы: |
Ці можа апраўдацца чалавек, які прыпадобніўся да Бога, або стацца чыстым той, хто нарадзіўся ад жанчыны?
Бо калі зграшыўшых анёлаў Бог не пашкадаваў, але, звязаўшы путамі пякельнай цемры, аддаў захаваць на суд;
анёлаў жа, што не збераглі сваёй дастойнасці, але пакінулі сваё жыллё, звязаных вечнымі путамі, затрымаў у цемрадзі да вялікага суднага дня.