Але дзеля таго, што многа народа, і час дажджоў, і не вытрываем мы стаяць на двары, і справа гэтая не аднаго і не двух дзён — бо многа з нас у гэтай справе зграшыла, —
ЁВА 37:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ён загадвае снегу, каб сышоў на зямлю, і дажджам зімовым, і ліўню, каб яны ўзмацняліся. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён гаворыць сьнегу: “Зыйдзі на зямлю”, залеве дажджовай: “Будзь залевай дажджу вялікага”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо сьнегу Ён кажа: будзь на зямлі; гэтак сама дробны дождж і вялікі дождж у Ягонай уладзе. |
Але дзеля таго, што многа народа, і час дажджоў, і не вытрываем мы стаяць на двары, і справа гэтая не аднаго і не двух дзён — бо многа з нас у гэтай справе зграшыла, —
І сабраліся ўсе жыхары Юды і Бэньяміна ў Ерузалім у тры дні, дваццатага дня месяца, а быў гэта дзевяты месяц, і сеў увесь народ на плошчы ля дома Божага, дрыжучы дзеля граху і дажджу.
Чалавек бедны і які ганіць бедных падобны да дажджу праліўнога, у якім рыхтуецца голад.
Скажы тым, якія яго тынкуюць, што разваліцца ён; бо пойдзе дождж праліўны, і пашлю Я град, што абрушыцца зверху, і раптоўны разбуральны вецер.
Таму вось што кажа Госпад Бог: «І Я прывяду дух непагоды дзеля лютасці Маёй, і будзе праліўны дождж дзеля Майго абурэння, ды град дзеля гневу, каб усё знішчыць;
Ён будуе на нябёсах палацы Свае, і скляпенне Сваё асноўвае на зямлі; Ён прызывае воды марскія і вылівае іх на паверхні зямлі; Госпад — імя Яго.