ЁВА 27:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ці зможа ён цешыцца Усемагутным і прызываць Бога ўвесь час? Біблія (пераклад А.Бокуна) Ці зможа ён цешыцца Усемагутным і клікаць Бога ўвесь час? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ці будзе ён суцяшацца Ўсемагутным і заклікаць Бога ў любы час? |
Няўжо не паразумнеюць усе, што чыняць беззаконне, што з’ядаюць народ мой, быццам хлеб ядуць? Госпада яны не прызываюць,
І пайду я да ахвярніка Божага, да Бога весялосці ў радасці маёй. І буду вызнаваць Цябе на гуслях, Божа, Божа мой!
тады будзеш захапляцца Госпадам, і зраблю так, што ты ўздымешся на вышыні зямныя, і карміць буду цябе спадчынай Якуба, бацькі твайго», — вусны Госпада сказалі гэта.
але не мае кораня, таму зменны. І, калі настане ўціск і пераследы за слова, адразу ж спакушаецца.
Таксама расказваў ім прыпавесць аб тым, што заўсёды трэба маліцца і не ўкідацца ў роспач,
пабожны і богабаязны з усім домам сваім, які рабіў шматлікія міласціны народу ды заўсёды маліўся да Бога.
ва ўсякі час молячыся ўсякаю малітваю і просьбаю ў Духу, аб гэтым самым чувайце з усёй трываласцю і просьбаю за ўсіх святых