ЁВА 20:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Багацці, якія ён праглынуў, званітуе, і выцягне іх Бог з жывата яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) Багацьці, якія ён праглынуў, вырыгае, выцягне іх Бог з жывата ягонага. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Маёмасьць, якую ён глытаў, выблюе: Бог вырве яго з чэрава ягонага. |
З’еў мяне, спустошыў мяне Набукаданосар; цар Бабілона адкінуў мяне, як пустую пасудзіну, як цмок, праглынуў мяне, напоўніў жывот свой маімі асалодамі, і выпхнуў мяне.
«Я наведаю Бэла ў Бабілоне, вырву ў яго з пашчы тое, што ён праглынуў, не будуць больш да яго плысці народы, і мур Бабілона заваліцца!
Ці ж не ўсе яны зробяць з яго прыпавесць і прыказкі, кажучы: “Гора таму, хто чужую маёмасць забірае. Ці доўга гэта будзе? Гора таму, хто абцяжарвае сябе закладамі!”