ЁВА 14:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ці годна жывуць яго дзеці, ён не ведае, ці ў ганьбе — ён не разумее. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ці ў славе жывуць дзеці ягоныя, ён ня ведае, ці ў ганьбе, ён не разумее. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ці ў гонары дзеці ягоныя - ён ня ведае, ці прыніжаныя - ён не заўважае; |
Падняліся яны невысока і не ўтрымаюцца, і паніжаны будуць, як усе, і прападуць, і, як вярхі каласоў, будуць зрэзаны.
Вось жа вызначыў Ты дні мае на некалькі корхаў, і прамежак жыцця майго — нішто прад Табою. Бо кожны чалавек — як суцэльная марнасць.
Тыя, якія жывуць, ведаюць, што памруць; мёртвыя ж нічога больш не даведаюцца, і не маюць больш [ніякай] заплаты, бо памяць аб іх аддадзена забыццю.
Ты ж Айцец наш! Абрагам жа не ведае нас, і Ізраэль нас не ведае; Ты ж, Госпадзе, Айцец наш, Адкупіцель наш: імя Тваё адвечнае.
І калі канала, казалі ёй жанчыны, якія стаялі вакол яе: «Не бойся, ты нарадзіла сына». Яна не адказала ім, ані звярнула на іх увагі.