ІСАІ 56:1 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Так кажа Гасподзь: захоўвайце суд і кіруйцеся праўдаю; бо блізка збавеньне Маё і адкрыцьцё праўды Маёй. Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэта кажа ГОСПАД: «Захоўвайце суд і чыніце праведнасьць, бо неўзабаве прыйдзе збаўленьне Маё, і праведнасьць Мая аб’явіцца». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэта кажа Госпад: «Захавайце закон і чыніце справядлівасць, бо Маё збаўленне хутка надыдзе і Мая справядлівасць хутка аб’явіцца». |
Усе народы, Табою створаныя, прыйдуць і схіляцца прад Табою, Госпадзе, і праславяць імя Тваё,
Я наблізіў праўду Маю, - яна не далёка, і ратунак Мой не замарудзіць; і дам Сіёну выратаваньне, Ізраілю - славу Маю.
Праўда Мая блізкая; выратаваньне Маё ўзыходзіць, і сіла Мая будзе судзіць народы; выспы спадзявацьмуцца на Мяне і будуць класьці надзею на сілу Маю.
Хай пакіне бязбожнік дарогу сваю і беззаконьнік - намыслы свае, і хай зьвернецца да Госпада, - і Ён памілуе яго, і да Бога нашага, - бо Ён мілажальны.
Бо Я, Гасподзь, люблю правасудзьдзе, ненавіджу рабункі з гвалтам, і дам узнагароду ім паводле ісьціны, і запавет вечны пастаўлю зь імі;
Ты літасьціва сустракаў таго, хто радуецца і робіць праўду, спамінае Цябе на шляхах Тваіх. Але вось, Ты згневаўся, бо мы здавён грашылі; і як жа мы будзем выратаваны?
Семдзесят тыдняў вызначана твайму народу і сьвятому гораду твайму, каб пакрыта было злачынства, мера грахоў перапоўнілася і спакутавана віна, і каб прыведзена была вечная праўда і спраўдзіліся ўява і прарок і каб памазаны быў Сьвяты Сьвятых.
О, чалавеча! сказана табе, што - дабро, і чаго патрабуе ад цябе Гасподзь: дзейнічаць справядліва, любіць справы міласэрнасьці і пакорнамудра хадзіць перад Богам тваім.
Гнеў Гасподні я буду несьці, бо зграшыў перад Ім, пакуль Ён ня вырашыць справы маёй і ня ўчыніць суд над мною; тады Ён вывядзе мяне на сьвятло, і я ўбачу праўду Ягоную.
Памятайце закон Майсея, раба Майго, які Я наказаў яму, на Харыве ўсяму Ізраілю, гэтак сама як і правілы і пастановы.
З таго часу Ісус пачаў прапаведаваць і казаць: пакайцеся, бо наблізілася Царства Нябеснае.
і кажучы, што прыйшоў час і наблізілася Царства Божае: пакайцеся і веруйце ў Дабравесьце.
хто хоча чыніць волю Ягоную, той даведаецца пра гэтае вучэньне, ці ад Бога яно, ці я Сам ад Сябе кажу;
Бо ў ім адкрываецца праўда Божая ад веры ў веру, як напісана: «праведны вераю жыць будзе».