Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




3 ЦАРСТВАЎ 12:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

Але ён адкінуў раду старшыняў, якую яны яму далі, і раіўся з юнакамі, якія гадаваліся разам з ім і якія стаялі перад абліччам ягоным.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Але ён пагардзіў парадай старцаў, што яны раілі яму, і раіўся з маладымі людзьмі, якія вырасьлі разам зь ім і якія стаялі перад ім,

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Але ён адкінуў раду старэйшых, якую яны яму далі, і раіўся з маладымі, што гадаваліся разам з ім, якія былі ў яго дарадчыкамі.

Глядзіце раздзел



3 ЦАРСТВАЎ 12:8
10 Крыжаваныя спасылкі  

І яны прамовілі да яго, кажучы: «Калі сёньня будзеш слугою народу гэтага і прыслу­жышся яму, і адкажаш ім, і прамовіш да іх словы добрыя, будуць яны слугамі тваімі ў-ва ўсе дні».


І сказаў ён ім: «Што вы параіце мне адказаць народу гэтаму? Бо яны прамовілі да мяне, кажучы: “Зрабі лягчэйшым ярмо, якое ўзлажыў на нас бацька твой”».


Але ён адкінуў раду старшыняў, якую яны радзілі яму, і радзіўся ў юнакоў, якія расьлі разам з ім, стоячы перад абліччам ягоным,


Вы ўзгардзілі радай маёю і адкінулі дакараньні мае.


і не пайшлі за парадамі маімі, і ўзгардзілі перасьцярогамі маімі.


Слухай парады і прыймай настаўленьне, каб стаўся ты мудрым пры канцы [дзён].


Як залатыя завушніцы і аздоба са шчырага золата, так мудрае дакараньне для ўважлівага вуха.