1 ЛЕТАПІСАЎ 12:32 - Біблія (пераклад А.Бокуна) З сыноў Ісахара, тых, якія мелі разуменьне часу і ведалі, што мае рабіць Ізраіль, — дзьвесьце галоўных, і ўсе браты іхнія ішлі за словам іхнім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) з сыноў Ісахаравых людзі разумныя, якія ведалі, што калі належала рабіць Ізраілю, - іх было дзьвесьце галоўных, і ўсе браты іхнія трымаліся слова іхняга; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таксама з сыноў Ісахара, людзей адукаваных, якія ведаюць адпаведны час, што належыць рабіць Ізраэлю, дзвесце кіраўнікоў разам са сваімі братамі ў іх распараджэнні. |
З паловы калена Манасы — васемнаццаць тысячаў, якія названыя былі па імёнах, каб пайсьці паставіць Давіда за валадара.
І з імі, паводле радаводаў іхніх, паводле дамоў бацькоў іхніх, [былі] аддзелы ваяроў на вайну — трыццаць шэсьць тысячаў; бо яны мелі шмат жонак і сыноў.
І сказаў валадар да мудрацоў, якія ведаюць часы, бо справа валадара [ішла] да ўсіх, што ведалі законы і суд.
Мудрасьць разумнага — у разуменьні шляху свайго, а неразумнасьць дурняў — у ашуканстве.
І будзе бясьпечны час твой, багацьцем збаўленьня [будзе] мудрасьць і веданьне. Страх ГОСПАДАЎ будзе скарбам ягоным.
Голас ГОСПАДА кліча ад гораду, і [той, хто мае] цьвярозы розум, баіцца імя Твайго: «Пачуйце кій і Таго, Хто прызначыў яго.
І раніцаю: “Сёньня непагадзь, бо неба чырвонае і пахмурнае”. Крывадушнікі! Аблічча неба адрозьніваеце, а знакаў часу ня можаце?
Прыгажосьць ягоная — як першароднага быка, і рогі ягоныя — як рогі аднарога, імі ён збадае народы аж да канца зямлі. Такія дзясяткі тысячаў Эфраіма, і такія тысячы Манасы».