Псальм Давіда. Сказаў ГОСПАД Госпаду майму: «Сядзь праваруч Мяне, пакуль пакладу ворагаў Тваіх як падножжа пад стопы Твае!»
ЯНА 17:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) бо Ты даў Яму ўладу над усякім целам, каб усяму, што Ты даў Яму, Ён даў жыцьцё вечнае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо Ты даў Яму ўладу над усякаю плоцьцю, каб усяму, што Ты даў Яму, даў Ён жыцьцё вечнае: Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) як Ты даў Яму ўладу над кожным целам, каб усім, каго Ты даў Яму, Ён даў ім жыццё вечнае. |
Псальм Давіда. Сказаў ГОСПАД Госпаду майму: «Сядзь праваруч Мяне, пакуль пакладу ворагаў Тваіх як падножжа пад стопы Твае!»
І была дадзена Яму ўлада, слава і валадарства, каб усе народы, плямёны і мовы служылі Яму. Улада Ягоная — улада вечная, якая не праміне, і валадарства Ягонае ня будзе зьнішчана.
Усё Мне аддадзена Айцом Маім, і ніхто не спазнаў Сына, акрамя Айца; і ніхто не спазнаў Айца, акрамя Сына і каму Сын пастанавіў адкрыць.
Ойча, тыя, якіх Ты даў Мне, хачу, каб і яны былі са Мною там, дзе Я, каб бачылі славу Маю, якую Ты даў Мне, бо Ты палюбіў Мяне раней заснаваньня сьвету.
Я зьявіў імя Тваё людзям, якіх Ты Мне даў са сьвету. Яны былі Твае, і Ты іх даў Мне, і яны захавалі слова Тваё.
Хто ж вып’е ваду, якую Я яму дам, ня будзе смагнуць ніколі, але вада, якую Я дам яму, станецца ў ім крыніцаю вады, якая цячэ ў жыцьцё вечнае».
Працуйце ж ня дзеля ежы, што зьнішчаецца, але дзеля ежы, якая застаецца ў жыцьцё вечнае, якое дасьць вам Сын Чалавечы, бо на Ім паставіў пячатку Айцец Бог».
Усё, што дае Мне Айцец, да Мяне прыйдзе, і таго, хто прыходзіць да Мяне, ня выганю прэч.
А гэта ёсьць воля Айца, Які паслаў Мяне, каб з таго, што Ён Мне даў, нічога не загубіць, але ўваскрасіць усё ў апошні дзень.
Бо плата за грэх — сьмерць, а дар [ласкі] Божай — жыцьцё вечнае ў Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым.
якою Ён дзейнічаў у Хрысьце, уваскрасіўшы Яго з мёртвых і пасадзіўшы праваруч Сябе ў небе,
Але дзеля таго я памілаваны, каб Ісус Хрыстос у-ва мне першым зьявіў усю доўгацярплівасьць на прыклад тым, якія маюць верыць у Яго дзеля жыцьця вечнага.
у апошнія гэтыя дні прамовіў да нас праз Сына, Якога паставіў за спадкаемцу ўсяго, праз Якога і вякі ўчыніў.
Які, узыйшоўшы ў неба, знаходзіцца праваруч Бога, і Яму падпарадкаваныя анёлы, і ўлады, і сілы.
І жыцьцё зьявілася, і мы бачылі, і сьведчым, і абвяшчаем вам гэтае жыцьцё вечнае, якое было ў Айца і зьявілася нам.
Ведаем жа, што Сын Божы прыйшоў і даў нам разуменьне, каб пазналі Праўдзівага і былі ў Праўдзівым — у Сыне Ягоным Ісусе Хрысьце. Ён ёсьць праўдзівы Бог і жыцьцё вечнае.
захоўвайце сябе ў любові Божай, чакаючы ласкі ад Госпада нашага Ісуса Хрыста ў жыцьцё вечнае.