І сказаў ГОСПАД: «Зьнішчу чалавека, якога стварыў, з аблічча зямлі, ад чалавека да скаціны, да паўзуна, да птушкі паднебнай, бо шкадую, што зрабіў іх».
САФОНА 1:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ані срэбра іхняе, ані золата іхняе ня зможа выратаваць іх у дзень гневу ГОСПАДА, але агнём рэўнасьці Ягонай будзе зьедзена ўся зямля, бо загубу страшэнную Ён учыніць для жыхароў зямлі гэтай. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ні срэбра іхняе, ні золата іхняе ня зможа выратаваць іх у дзень Госпада, і агнём палкасьці Ягонай зжэртая будзе ўся гэта зямля, бо вынішчэньне, раптоўнае, зьдзейсьніць Ён над усімі жыхарамі зямлі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ані срэбра іх, ані золата іх не зможа вызваліць іх у дзень гневу Госпадавага; агонь руплівасці Яго спаліць усю зямлю, бо даканае Ён знішчэнне, знішчэнне раптоўнае ўсіх жыхароў зямлі. |
І сказаў ГОСПАД: «Зьнішчу чалавека, якога стварыў, з аблічча зямлі, ад чалавека да скаціны, да паўзуна, да птушкі паднебнай, бо шкадую, што зрабіў іх».
І рабіў Юда ліхоту ў вачах ГОСПАДА, і гнявілі яны Яго больш, чым бацькі іхнія, у грахах сваіх, якімі грашылі.
Як доўга, ГОСПАДЗЕ? Ці будзеш гневацца заўсёды? Ці як агонь будзе палаць рэўнасьць Твая?
Дзеля гэтага так кажа Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў, Моцны Ізраіля: «Я буду цешыцца з супраціўнікаў Маіх, і адпомшчу ворагам Маім.
І станецца Сьвятло Ізраіля агнём, а Сьвяты ягоны — полымем; Ён будзе палаць і паесьць церні ягоныя і асот ягоны ў адзін дзень.
А што вы будзеце рабіць у дзень наведваньня, калі загуба прыйдзе здалёк? Да каго пабяжыцё за дапамогай і дзе пакінеце славу вашую?
Таму гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Вось, гнеў Мой і ярасьць Мая выліваецца на месца гэтае, на чалавека і на жывёлу, на дрэвы палявыя і на плады зямлі, ён гарыць і не затухае”.
І Я зраблю, што зьнікне ў гарадах Юды і ў Ерусаліме голас радасьці і голас вясёласьці, голас жаніха і голас нявесты, бо пусткай станецца зямля гэтая.
І Я зраблю Ерусалім купай друзу і лежышчам цмокаў, а гарады Юды замяню на пустэчу, дзе ніхто не жыве”.
І Я буду судзіць цябе, як судзяць чужаложніц і тых, якія разьліваюць кроў, і аддам цябе на [сьмерць] крывавую, гнеў і ярасьць.
І Я зьвярну супраць цябе лютасьць Маю, і яны будуць абыходзіцца з табою ў гневе, адрэжуць табе нос і вушы, а тое, што ў табе застанецца, упадзе ад мяча. Яны забяруць сыноў тваіх і дочак тваіх, а рэшту тваю зьнішчыць агонь.
падняўся гвалт і [стаўся] кіем бязбожнасьці. Нічога з іх [не застанецца], нічога з багацьцяў іхніх, нічога з гоману іхняга, нічога з узьнёсласьці іхняй.
Срэбра сваё яны выкінуць на вуліцу, а золата іхняе станецца як сьмецьце. Срэбра іхняе і золата іхняе ня змогуць уратаваць іх у дзень гневу ГОСПАДА, бо душы сваёй [ім] не насыцяць, і нутро сваё не напоўняць, бо яно было для іх прычынай беззаконьня іхняга.
Галасіце, жыхары Махтэшу, бо будзе выгублены ўвесь народ Ханаану, усе, хто адважвае срэбра, будуць зьнішчаныя.
Дзень гневу дзень гэты, дзень нядолі і бядоты, дзень загубы і спусташэньня, дзень цемры і змроку, дзень хмары і імглы,
перш, чым народзіцца пастанова і як мякіна праміне дзень, перш, чым прыйдзе на вас ярасьць гневу ГОСПАДА, перш, чым прыйдзе на вас дзень гневу ГОСПАДА.
Дзеля гэтага чакайце Мяне, кажа ГОСПАД, у дзень, калі Я паўстану, каб [узяць] здабычу, бо на суд Мой Я зьбяру народы, зграмаджу валадарствы, каб выліць на іх абурэньне Маё, увесь жар гневу Майго, бо агнём рэўнасьці Маёй будзе праглынута ўся зямля.
Бо якая карысьць чалавеку, калі ён здабудзе ўвесь сьвет, а душы сваёй пашкодзіць? Або што дасьць чалавек у выкуп за душу сваю?
І ўзгарыцца гнеў Мой супраць яго ў той дзень, і Я пакіну іх, і схаваю аблічча Маё ад іх, і будзе ён на загубу. І прыйдуць на яго шматлікія нягоды і ўціскі, і ён скажа ў той дзень: “Ці ж не за тое, што няма Бога са мной, нахлынулі гэтыя нягоды на мяне”.