Узгадвайце цудоўныя дзеі Ягоныя, якія Ён зрабіў, цуды Ягоныя і прысуды вуснаў Ягоных.
ПСАЛТЫР 9:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Кіраўніку хору: на лад Мутлябэн. Псальм Давіда. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Кіроўцу хору. Пасьля сьмерці Лабэна. Псальма Давідава. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Кіраўніку хору. На мелодыю «Мут лабэн». Псальм Давідаў. |
Узгадвайце цудоўныя дзеі Ягоныя, якія Ён зрабіў, цуды Ягоныя і прысуды вуснаў Ягоных.
Давіда. Я буду славіць Цябе ўсім сэрцам; перад абліччам багоў буду выслаўляць Цябе.
Буду славіць Цябе, Госпадзе, Божа мой, усім сэрцам маім, і буду ўшаноўваць імя Тваё на вякі.
Зьлітуйся нада мною, ГОСПАДЗЕ! Глянь на пакуты мае ад тых, якія ненавідзяць мяне, Ты, Які падымаеш мяне ад брамы сьмерці,
І ты скажаш у той дзень: «Слаўлю Цябе, ГОСПАДЗЕ, бо Ты гневаўся на мяне, але гнеў Твой адвярнуўся [ад мяне], і Ты пацешыў мяне.
Мноства вярблюдаў пакрые цябе, драмадэры з Мадыяну і з Эфы, усе яны з Шэвы прыйдуць, яны нясуць золата і кадзіла, хвалу ГОСПАДУ абвяшчаюць.
Ён жа, адказваючы, сказаў: «Любі Госпада, Бога твайго, усім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсёю моцаю тваёю, і ўсім разуменьнем тваім, і бліжняга твайго, як самога сябе».
Дык будзем праз Яго прыносіць Богу няспынна ахвяры хвалы, гэта ёсьць плод вуснаў, якія вызнаюць імя Ягонае.
і сьпяваюць сьпеў Майсея, слугі Божага, і сьпеў Ягняці, кажучы: «Вялікія і дзіўныя справы Твае, Госпадзе, Божа Ўсеўладны! Справядлівыя і праўдзівыя шляхі Твае, Валадару сьвятых!