ПСАЛТЫР 83:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) якія казалі: «Возьмем сабе ў спадчыну сялібы Божыя!» Біблія (пераклад В. Сёмухі) Госпадзе сіл! Дабрашчасны той чалавек, які на Цябе спадзяецца! Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) якія сказалі: «Успадкаемім сабе пашу Божую». |
Бо не мячом сваім яны ўзялі на ўласнасьць зямлю, не рамяно іхняе збавіла іх, але правіца Твая і рамяно Тваё, і сьвятло аблічча Твайго, бо Ты меў ласку да іх.
I ў велічы маестату Твайго Ты зруйнаваў тых, што паўсталі супраць Цябе. Ты паслаў гнеў Твой, і ён спаліў іх, як салому.
Ледзь яны пасаджаныя, ледзь пасеяны, ледзь камель іхні закараніўся ў зямлі, як Ён дыхнуў на іх, і яны павысыхалі, і віхор панёс іх як салому.
Хто абудзіў праведніка з усходу, паклікаў ногі ягоныя [ісьці], перад абліччам ягоным перамог народы і падпарадкаваў валадароў? Меч ягоны сьцірае іх у парахно, лук ягоны разносіць іх, як салому.
За тое, што ты сказаў: "Абодва народы і абедзьве зямлі будуць мае, я вазьму іх у спадчыну, хоць там быў ГОСПАД",
Гэта кажа Госпад ГОСПАД. За тое, што вораг казаў пра вас: "Ага, узгоркі адвечныя дадзены нам на ўласнасьць",
Веялка Ягоная ў руцэ Ягонай, і Ён ачысьціць гумно Сваё, і зьбярэ пшаніцу Сваю ў сьвіран, а салому спаліць агнём нязгасным».