І я абвясьціў там пост каля ракі Агавы, каб мы скарыліся перад абліччам Бога нашага і прасілі ў Яго шляху простага для нас і для дзяцей нашых, і для ўсёй маёмасьці нашай,
ПСАЛТЫР 5:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) ГОСПАДЗЕ, вядзі мяне ў праведнасьці Тваёй; насупраць ворагам маім выпрастуй шлях Твой перад абліччам маім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Госпадзе! вядзі мяне па дарозе ў праўдзе Тваёй, на супастатаў маіх; спрастуй перада мною дарогу Тваю. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вядзі мяне ў справядлівасці Тваёй дзеля ворагаў маіх, выраўняй дарогу Тваю перад маімі вачамі. |
І я абвясьціў там пост каля ракі Агавы, каб мы скарыліся перад абліччам Бога нашага і прасілі ў Яго шляху простага для нас і для дзяцей нашых, і для ўсёй маёмасьці нашай,
Навучы мяне, ГОСПАДЗЕ, шляху Твайму, і вядзі мяне роўнай сьцежкай насупраць ворагам маім!
Супраць Цябе, толькі супраць Цябе саграшыў я і ліхое ўчыніў перад вачыма Тваімі, бо Ты праведны ў словах Тваіх і чысты ў судзе Тваім.
калі прыйшоў Даэг Эдомец, і паведаміў Саўлу, і сказаў яму: «Давід прыйшоў у дом Абімэлеха».
Як доўга будзеце насядаць на чалавека? Вы ўсе [хочаце] забіць [яго], як тая сьцяна, што скранулася, як агароджа, што валіцца.
На Яго спадзявайся ў кожны час, народзе! Вылівайце перад абліччам Ягоным сэрцы вашыя, бо Бог — прыстанішча нашае. (Сэлях)
Яны ўмацоўваюць сябе ў справах ліхіх; змаўляюцца пастку [наставіць] таемна; яны кажуць: «Хто гэта ўбачыць?»
Сэрца [чалавека] больш здрадлівае, чым усё [астатняе], і невылечнае; хто спазнае яго?
Абмый ад ліхоты сэрца тваё, Ерусалім, каб ты быў уратаваны! Дакуль жа будуць у табе думкі твае нягодныя?
Багацеі ягоныя поўныя гвалту, і жыхары ягоныя хлусяць, і язык іхні здрадлівы ў вуснах іхніх.
Але Госпад сказаў яму: «Цяпер вы, фарысэі, келіх і місу звонку ачышчаеце, а нутро вашае напоўненае рабункам і зласьлівасьцю.
Гора вам, кніжнікі і фарысэі, крывадушнікі, што вы быццам магілы схаваныя, і людзі, ходзячы над імі, ня ведаюць гэтага».
Горла іхняе — магіла адчыненая; языкамі сваімі ашукваюць, атрута зьмяіная на губах іхніх.
Бо ніколі не было ў нас словаў лісьлівых, як ведаеце, ані думак хцівых, Бог — сьведка!