ПСАЛТЫР 46:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Бог пасярод яго, дык ён не захістаецца; Бог дапаможа яму, як настане раніца. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Узышоў Бог пад воклічы, Гасподзь пад гукі трубныя. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бог знаходзіцца ў ім, і ён не пахіснецца. Бог дапаможа яму на світанні. |
І сталася пасьля гэтага, прыйшлі сыны Мааву і сыны Амона, і з імі Мэуняне ваяваць з Язафатам.
Сьпеў узыходжаньня. Тыя, што спадзяюцца на ГОСПАДА, [яны] як гара Сыён, якая не пахісьнецца і будзе на вякі.
Як птушкі, якія лётаюць [над гняздом], так ГОСПАД Магуцьцяў заслоніць Ерусалім, засланяючы яго, і вызваліць, і пашкадуе, і выратуе».
Паглядзі на Сыён, горад урачыстасьцяў нашых! Вочы твае будуць бачыць Ерусалім, сялібу бясьпечную, намёт, які не пахісьнецца, калкі якога ня зрушацца і вяроўкі якога не парвуцца.
А ты будзеш прарочыць ім усе словы гэтыя і скажаш ім: “ГОСПАД грыміць з вышыняў, з Сялібы Сваёй сьвятой дае голас Свой, грымотамі грыміць супраць паселішчаў Сваіх, падымае крык, як выціскачы [віна], адказвае да ўсіх жыхароў зямлі.
Наўкола [горад] мае васямнаццаць тысячаў [прутоў]. А імя гораду будзе з таго дня: “ГОСПАД там!”»
І ГОСПАД дае голас Свой перад абліччам войска Свайго, бо вельмі вялікі табар Ягоны, бо магутны той, хто выконвае слова Ягонае, бо вялікі дзень ГОСПАДА і вельмі страшны, і хто можа вытрымаць яго?
І ён сказаў: «ГОСПАД зарыкае з Сыёну і дасьць голас Свой з Ерусаліму, і сялібы пастухоў будуць у жалобе, і высахне вяршыня Кармэлю.
Вось, прыходзяць дні, кажа ГОСПАД, што араты сустрэне жняца, а той, які топча вінаград, таго, які сее насеньне; і з гор будзе сьцякаць маладое віно, і ўсе ўзгоркі растопяцца.
І Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў, дакранецца да зямлі, і яна растопіцца, і залямантуюць усе, якія жывуць на ёй, і яна ўся ўздымецца, як рака, і затопіць, як рака Эгіпецкая.
І горы топяцца прад Ім, і даліны расьцякаюцца, як воск перад абліччам агню, як воды, якія ільюцца па схілах.
Горы дрыжаць перад Ім, і ўзгоркі растаюць, і зямля паднялася перад абліччам Ягоным, і сусьвет, і ўсе, што жывуць у ім.
Усё вось гэта чуючы, мы баімся, і млее ў нас сэрца нашае, і займае дух нам дзеля надыходу вашага. Бо ГОСПАД, Бог ваш, Ён — Бог у небе высока і на зямлі нізка.
І дадалі: «Аддаў ГОСПАД у рукі нашыя ўсю зямлю гэтую, і ўсе жыхары яе млеюць у страху перад намі».
«Я ведаю, што ГОСПАД аддаў вам зямлю гэтую, і жах перад вамі ахапіў нас, і ўсе жыхары зямлі памлелі перад вамі.
І ўбачыў я вялікі белы пасад і Таго, Які сядзеў на ім, ад аблічча Якога ўцяклі зямля і неба, і не знайшлося месца для іх.