ПСАЛТЫР 38:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Госпадзе мой, перад Табою ўсё жаданьне маё, і ўздыханьне маё ад Цябе не схаванае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Я зрабіўся нямы, не растульваю вуснаў маіх, бо Ты ўчыніў гэта. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Госпадзе, перад Табою ўся жальба мая, і ўздыханне маё не ўтоена ад Цябе. |
Зьлітуйся нада мною, ГОСПАДЗЕ, бо я — прыгнечаны. Ад тугі высахла вока маё, і душа мая, і нутро маё.
Я зьнямогся ад уздыханьня майго; штоноч паліваю я ложак мой, сьлязьмі паліваю пасьцель маю.
Я заграз у глыбокім балоце бяздонным; я патрапіў у глыбіню водную, і цячэньне мяне падхапіла.
Ты аддаліў ад мяне знаёмых маіх, Ты зрабіў мяне агідным для іх; я зьвязаны і выйсьці не магу.
Трымціць сэрца маё, трывога ахапіла мяне, прыцемкі, жаданыя мною, сталіся жудасьцю для мяне.
Выцяклі сьлязьмі вочы мае, унутранасьці мае скорчыліся, вантробы мае вываліліся на зямлю з прычыны загубы дачкі народу майго, калі дзеці і немаўляты зьнемагаюць на вуліцах гораду.