ПСАЛТЫР 37:32 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Бязбожнік сочыць за праведнікам і шукае, каб прывесьці да сьмерці яго. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) САДЭ. Сочыць грэшнік за справядлівым і імкнецца забіць яго. |
І ён сказаў: «Ідзіце і даведайцеся, дзе ён, а я пашлю і вазьму яго». І паведамілі яму, кажучы: «Вось, [ён] у Датане».
І я быў быццам ягнятка ціхае, якога вядуць на зарэз, і ня ведаў, што супраць мяне яны задумалі думкі [ліхія]: “Зьнішчым дрэва з пладамі і сьсячэм яго з зямлі жывых. Няхай імя ягонае ня ўзгадваецца болей”.
А Ты, ГОСПАДЗЕ, ведаеш усе намеры іхнія, каб забіць мяне. Не даруй ім беззаконьня іхняга і грэху іхняга не прымай ад аблічча Твайго. Няхай яны спатыкнуцца перад абліччам Тваім.
Я чуў абмовы ад многіх: “Жах навокал! Паведаміце, і мы паведамім пра яго!” Усе людзі, якія ў міры са мною, чакаюць падзеньня майго: “Можа, ён будзе падмануты і мы пераможам яго, і адпомсьцім яму”.
Тады сказалі тыя людзі: «Мы ня знойдзем супраць Данііла гэтага нейкую прычыну [для абвінавачваньня], хіба толькі знойдзем нешта супраць яго ў Законе Бога ягонага».
І сталася прыйсьці Яму ў суботу ў дом аднаго з начальнікаў фарысэйскіх зьесьці хлеба, і яны сачылі за Ім.
І, сочачы за Ім, паслалі шпегаў, якія ўдавалі сябе за праведнікаў, каб яны падлавілі Яго на слове, каб выдаць Яго начальству і ўладзе ваяводы.
А кніжнікі і фарысэі сачылі за Ім, ці аздаровіць у суботу, каб знайсьці абвінавачваньне супраць Яго.
А Саўл даведаўся пра змову іхнюю. І яны сачылі ля брамаў дзень і ноч, каб яго забіць.
І спрабаваў Саўл прыбіць Давіда да сьцяны, але Давід ухіліўся перад Саўлам, і дзідаўбілася ў сьцяну, а Давід уцёк і ўратаваўся ў тую ноч.
І быў Давід у пустыні ў недасяжных месцах, і пасяліўся ў гарах у пустыні Зіф. А Саўл шукаў яго ўсе дні, але Бог ня выдаў [Давіда] ў рукі ягоныя.