Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




1 ЦАРСТВАЎ 23:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

14 І быў Давід у пустыні ў недасяжных месцах, і пасяліўся ў гарах у пустыні Зіф. А Саўл шукаў яго ўсе дні, але Бог ня выдаў [Давіда] ў рукі ягоныя.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

14 А Давід заставаўся ў пустыні ў недаступных мясьцінах і потым на гары ў пустыні Зіф. А Саўл шукаў яго кожны дзень; але Бог не аддаў Давіда ў рукі ягоныя.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

14 А Давід прабываў у пустыні ў самых недасягальных месцах, і затрымаўся на гары, у пустыні Зіф, і Саўл шукаў яго ўвесь час, але Бог не выдаў Давіда ў рукі яго.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЦАРСТВАЎ 23:14
19 Крыжаваныя спасылкі  

Ты — заслона мая! Ты мяне ад бяды захаваеш, радасьцю выратаваньня аточыш мяне. (Сэлях)


Маон, Кармэль, Зіф, Юта,


перасьледваньнях, пакутах, якія здарыліся са мною ў Антыёхіі, Іконіі, Лістрах; гэтыя перасьледваньні я перанёс, і з усіх выбавіў мяне Госпад.


Дык што скажам на гэта? Калі Бог за нас, хто супраць нас?


І загадаў валадар Ерахмээлю, сыну валадара, і Сэраі, сыну Азрыэля, і Шэлеміі, сыну Абдээля, схапіць Баруха пісара і Ярэмію прарока, але ГОСПАД схаваў іх.


Няма мудрасьці, і няма розуму, і няма рады насуперак ГОСПАДУ.


бо не заснуць яны, калі ня ўчыняць благога, і сон іх ня возьме, калі не давядуць каго да падзеньня.


бо ногі іхнія бягуць да злачынства і сьпяшаюцца на праліцьцё крыві.


І сказаў Давід у сэрцы сваім: «У нейкі дзень я загіну ад рукі Саўла. Ці ня лепш мне схавацца ў зямлі Філістынцаў, каб кінуў Саўл шукаць мяне ў-ва ўсіх межах Ізраіля, і я ўхілюся ад рук ягоных».


І паведамілі Саўлу, што Давід прыйшоў у Кейлю, і сказаў Саўл: «Аддаў яго Бог у рукі мае, бо ўваходзячы ў горад, які мае брамы і запоры, ён сам замкнуў сябе».


І ўбачыў Давід, што Саўл вырушыў і шукае душу ягоную, а ён быў у пустыні Зіф у Харэшы.


Вось, сёньня бачаць вочы твае, што ГОСПАД выдаў цябе ў пячоры ў рукі мае. І гаварылі мне, каб я забіў цябе, але я пашкадаваў цябе, і сказаў: “Ня выцягну рукі маёй на гаспадара майго, бо ён — памазанец ГОСПАДАЎ”.


І я сказаў: «Хто дасьць мне крылы, як у голуба! Я паляцеў бы і супачыў!


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы