А Ахітафэль убачыў, што не была выканана парада ягоная, і ён асядлаў асла, і ўстаў, і вярнуўся ў дом свой у горад свой, і даў загад адносна дому свайго, і павесіўся, і памёр, і быў пахаваны ў магіле бацькі свайго.
ПСАЛТЫР 35:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Няхай прыйдзе на яго загуба нечакана, няхай сетка, якую ён таемна [наставіў], зловіць яго, няхай на загубу ўваліцца ён. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Якая каштоўная ласка Твая, Божа! Сынам чалавечым у цені крылаў Тваіх спакойна; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хай на яго прыйдзе загуба, пра якую ён не ведае, і сіло, што ён схаваў, хай захопіць яго, і ў тую самую згубу хай ён уваліцца. |
А Ахітафэль убачыў, што не была выканана парада ягоная, і ён асядлаў асла, і ўстаў, і вярнуўся ў дом свой у горад свой, і даў загад адносна дому свайго, і павесіўся, і памёр, і быў пахаваны ў магіле бацькі свайго.
І павесілі Амана на дрэве, якое ён падрыхтаваў для Мардэхая. І гнеў валадара суцішыўся.
Яны шукаюць беззаконьня, мы гінем праз задумы беззаконныя! Бо нутро чалавека і сэрца — глыбокія [воды].
Чалавек, які на дакараньне робіць цьвёрдым карак свой, раптоўна будзе зьнішчаны, і ня будзе аздараўленьня.
Таму прыйдзе на цябе гора, і ня будзеш ведаць заклёну супраць яго, і спадзе на цябе бяда, і ня зможаш пазьбегнуць яе, і прыйдзе на цябе раптам зьнішчэньне, пра якое ня ведаеш.
Пільнуйце ж самі сябе, каб сэрцы вашыя не былі абцяжараныя абжорствам, і п’янствам, і клопатамі жыцьцёвымі, і каб дзень той не прыйшоў да вас неспадзявана.
Калі вось будуць гаварыць: «Супакой і бясьпека», тады неспадзявана прыйдзе на іх зьнішчэньне, быццам мукі радзін на цяжарную, і яны не ўцякуць.
І сказаў Саўл Давіду: «Вось старэйшая дачка мая Мэраб. Я дам яе табе за жонку, але будзь у мяне мужным [чалавекам] і вядзі войны ГОСПАДА». А Саўл казаў [сабе]: «Не мая рука будзе супраць яго, але будзе супраць яго рука Філістынцаў».