І сказаў Давід Гібэонцам: «Што я павінен вам зрабіць? І чым вас перапрасіць, каб вы дабраславілі спадчыну ГОСПАДА?»
ПСАЛТЫР 28:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Збаў народ Твой і дабраславі спадчыну Тваю; пасьві іх і ўзьнімі іх на вякі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Голас Гасподні прымушае касуль каціцца, і агаляе лясы; і ў храме Ягоным абвяшчае пра славу Ягоную. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Збаў Твой народ і дай дабраславенне нашчадкам Тваім, і пасві іх і ўзвышай іх на векі вечныя. |
І сказаў Давід Гібэонцам: «Што я павінен вам зрабіць? І чым вас перапрасіць, каб вы дабраславілі спадчыну ГОСПАДА?»
Ці ў час вандроўкі, якую праходзіў Я з усімі сынамі Ізраіля, казаў Я слова хоць аднаму з каленаў Ізраіля, якому даручыў пасьвіць народ Мой Ізраіля, кажучы: "Чаму не пабудавалі вы Мне дому кедровага?"?”
бо яны — народ Твой і спадчына Твая, бо Ты вывеў іх з Эгіпту, з сярэдзіны печы жалезнай.
Бо Ты выбраў іх з усіх народаў зямлі ў спадчыну Сабе, як Ты прамовіў праз Майсея, слугу Твайго, калі Ты, Госпадзе ГОСПАДЗЕ, вывеў бацькоў нашых з Эгіпту».
І ўсе, якія засталіся ў-ва ўсіх месцах, дзе яны жывуць, няхай дапамогуць ім людзі месца таго срэбрам, золатам, маёмасьцю і быдлам, а таксама дабраахвотнымі дарамі для Дому Бога, Які ў Ерусаліме”».
Хто дасьць збаўленьне з Сыёну для Ізраіля? Калі ГОСПАД верне палонных народу Свайго, будзе радавацца Якуб і будзе весяліцца Ізраіль!
Ад котных авечак забраў яго, каб пасьвіў Якуба, народ Ягоны, і Ізраіля, спадчыну Ягоную.
Як пастыр Ён пасьвіць статак Свой, і зьбірае рамяном Сваім ягнятаў, і носіць іх на грудзях Сваіх, і котных [авечак] гоніць паціху».
Паслухайце Мяне, дом Якуба і ўся рэшта дому Ізраіля, якіх Я ўзяў ад улоньня [маці], насіў [на руках] ад нараджэньня.
У кожным уціску іхнім цесна [было] і Яму, і анёл аблічча Ягонага выбаўляў іх. У любові Сваёй і ў ласкавасьці Сваёй Ён Сам адкупіў іх, і ўзяў іх, і насіў іх усе дні старадаўнія.
Не такая, як яны, частка Якуба, бо Ён —Той, Які ўкшталтаваў усё, а Ізраіль — племя спадчыны Ягонай. ГОСПАД Магуцьцяў — імя Ягонае.
Бо гэта кажа ГОСПАД: “Усклікайце для Якуба з радасьцю, весяліцеся перад галавою народаў! Абвяшчайце, хваліце і кажыце: "Збаў, ГОСПАДЗЕ, народ Твой, рэшту Ізраіля!"
Ты, Бэтлеем-Эфрата, — найменшы сярод тысячаў Юды, з цябе выйдзе для Мяне Той, Які будзе Правадыром у Ізраілі, Які паходзіць здаўна, ад дзён старадаўніх.
І стане Ён, і будзе пасьвіць у моцы ГОСПАДА, у слаўнасьці імя ГОСПАДА, Бога Свайго, і яны будуць жыць [там], бо ад гэтага [часу] Ён узьвялічыцца аж да канцоў зямлі.
Пасьві народ Твой дубцом Тваім, авечак спадчыны Тваёй, якія жывуць асобна ў лесе, сярод Кармэлю. Няхай яны пасьвяцца ў Башане і Гілеадзе, як у дні старадаўнія.
“І ты, Бэтлеем, зямля Юды, нічым ня меншы за ваяводзтвы Юды, бо з цябе выйдзе Правадыр, Які будзе пасьвіць народ Мой, Ізраіль”».
прасьветленыя вочы сэрца вашага, каб вы ўбачылі, якая ёсьць надзея пакліканьня Яго, і якое багацьце славы спадчыны Яго для сьвятых,
і ў пустыні, дзе ты бачыў, як ГОСПАД, Бог твой, насіў цябе, як носіць чалавек сына свайго, на ўсім шляху, якім вы ішлі, аж пакуль не прыйшлі вы ў месца гэтае.
І я маліўся ГОСПАДУ, і казаў: “Госпадзе ГОСПАДЗЕ, не губі народ Твой і спадчыну Тваю, якую адкупіў Ты веліччу Тваёй, якую Ты вывеў з Эгіпту рукою моцнаю.
А яны — народ Твой і спадчына Твая, тыя, якіх Ты вывеў сілаю Тваёй вялікаю і рамяном Тваім узьнятым”.