Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕРАМІІ 31:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

7 Бо гэта кажа ГОСПАД: “Усклікайце для Якуба з радасьцю, весяліцеся перад галавою народаў! Абвяшчайце, хваліце і кажыце: "Збаў, ГОСПАДЗЕ, народ Твой, рэшту Ізраіля!"

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

7 Бо так кажа Гасподзь: радасна сьпявайце пра Якава і ўсклікайце перад галавою народаў; узьвяшчайце, слаўце і кажэце: уратуй, Госпадзе народ Твой, рэшту Ізраіля!

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

7 Бо вось што кажа Госпад: “Спявайце радасна ў гонар Якуба, усклікайце перад першым між народамі! Абвяшчайце, спявайце і кажыце: “Збаў, Госпадзе, народ Твой, рэшту Ізраэля!”

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 31:7
37 Крыжаваныя спасылкі  

Збаў нас, ГОСПАДЗЕ, Божа наш, і зьбяры нас ад паганаў, каб мы славілі сьвятое імя Тваё і хваліліся славай Тваёю!


Былі тады вусны нашыя поўныя сьмеху, і язык наш — сьпяваньня. Казалі тады між паганамі: «Вялікае ГОСПАД зімі ўчыніў!»


Хто дасьць збаўленьне з Сыёну для Ізраіля? Калі ГОСПАД верне палонных народу Свайго, будзе радавацца Якуб і будзе весяліцца Ізраіль!


Збаў народ Твой і дабраславі спадчыну Тваю; пасьві іх і ўзьнімі іх на вякі.


Кіраўніку хору: на струнных інструмэнтах. Псальм. Сьпеў.


Няхай хваляць Яго неба і зямля, і мора, і ўсё, што рухаецца ў іх.


Калі б ГОСПАД Магуцьцяў не пакінуў нам рэшты, сталіся б мы як Садом, былі б падобныя да Гаморы.


І станецца ў той дзень, што ГОСПАД зноў другі раз [выцягне] руку сваю, каб выку­піць рэшту народу Свайго, якая застанецца ў Асірыі і Эгіпце, у Патросе і Кушы, у Эляме і Шынэары, у Хамаце і на астравах марскіх.


І тое, што застанецца з дому Юды, пусьціць корань у глыб і дасьць плод угару.


Можа, ГОСПАД, Бог твой, пачуе словы Рабсака, якога паслаў валадар Асірыі, гаспадар ягоны, каб зьневажаць Бога Жывога, і ГОСПАД, Бог твой, пакарае яго за словы, якія чуў? А ты ўзьнясі малітву за рэшту, якая яшчэ засталася”».


Радуйцеся, нябёсы, бо ГОСПАД зрабіў гэта; усклікайце, глыбіні зямлі! Радасна гукайце, горы і лес, і ўсе дрэвы ў ім, бо ГОСПАД адкупіў Якуба і праславіўся ў Ізраілі.


Голас вартаўнікоў тваіх, яны ўзьнімаюць голас, разам сьпяваюць, бо на ўласныя вочы бачаць, як ГОСПАД вяртаецца на Сыён.


Насеньне іхняе будзе вядомым сярод народаў, і нашчадкі іхнія — сярод плямёнаў. Усе, хто іх убачаць, пазнаюць, што яны — насеньне, дабраслаўлёнае ГОСПАДАМ.


Сьпявайце ГОСПАДУ, хваліце ГОСПАДА, бо Ён збавіў душу беднага з рукі злачынцаў.


І Я зьбяру рэшту авечак Маіх з усіх земляў, у якія Я выгнаў іх, і вярну іх на пашы іхнія, і будуць яны расьці, і памножацца.


Сапраўды, узгоркі і гоман на гарах — падман. Сапраўды, у ГОСПАДЗЕ, Богу нашым, збаўленьне Ізраіля.


І прыйдуць яны, і будуць весяліцца на вяршыні Сыёну, і прыгарнуцца да даброцьцяў ГОСПАДА, да збожжа, і віна, і алею, авечак і быдла; і станецца душа іхняя як сад напоены [вадой], і ня будуць больш жыць у нястачы.


Як сядзіць самотна сталіца, [некалі] шматлюдная! Сталася як удава тая, якая [была] вялікай сярод народаў. Княгіня сярод краінаў сталася нявольніцай!


Але Я пакіну вам пры жыцьці сярод народаў тых, якія выратуюцца ад мяча, калі расьцярушу вас сярод земляў [чужых].


Але дому Юды зьяўлю міласьць і збаўлю іх праз ГОСПАДА, Бога іхняга, але ня збаўлю іх ані лукам, ані мячом, ані вайною, ані канямі, ані вершнікамі».


І станецца, кожны, хто будзе клікаць імя ГОСПАДА, будзе выбаўлены, бо на гары Сыён і ў Ерусаліме будзе выбаўленьне, як сказаў ГОСПАД, і сярод тых, якія засталіся, якіх ГОСПАД пакліча.


Ненавідзьце ліха і любіце дабро, і пастаўце ў браме суд. Можа, ГОСПАД, Бог Магуцьцяў, будзе ласкавы да рэшты Язэпа.


Я зьбіраньнем зьбяру ўсяго цябе, Якубе, зграмаджэньнем зграмаджу рэшту Ізраіля, пастаўлю іх разам, як авечак у Боцры, як чараду пасярод пашы ейнай, і будзе гоман ад [мноства] людзей.


Які Бог падобны да Цябе, Які даруеш беззаконьне і абмінаеш віну рэшты спадчыны Тваёй, Які трымаеш заўсёды гнеў Твой, бо маеш упадабаньне ў міласэрнасьці?


Дзеля гэтага, як жывы Я, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля, Мааў будзе як Садом і сыны Амона — як Гамора, месцам крапівы і капальняй солі, і пусткаю на вякі. Рэшта народу Майго абрабуе іх, і пазасталыя з народу Майго возьмуць у спадчыну іх».


Дык гэтак і ў цяперашні час рэшта паводле выбраньня ласкі захавалася.


А Ісая крычыць пра Ізраіль: «Хаця б лічба сыноў Ізраіля была, як пясок марскі, рэштка будзе збаўлена;


І зробіць цябе ГОСПАД галавою, а не хвастом, і будзеш ты толькі на версе, і ня будзеш у нізе, калі будзеш слухаць прыказаньні ГОСПАДА, Бога твайго, якія сёньня я загадваю табе, каб ты захоўваў і выконваў іх.


Весяліцеся, народы, з народам Ягоным, бо Ён адпомсьціць за кроў слугаў Сваіх і ўчыніць помсту ворагам Сваім, і міласьцівы будзе да зямлі народу Свайго».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы