ГОСПАДЗЕ, Божа Ізраіля! Ты — праведны, бо мы засталіся як рэшта ў дзень гэты; і вось, мы ў правінах нашых перад абліччам Тваім, хоць не належыць нам стаяць перад абліччам Тваім за ўсё гэта».
ПСАЛТЫР 130:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі Ты будзеш памятаць пра беззаконьні, ГОСПАДЗЕ, Госпадзе мой, хто ўстаіць? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хай спадзяецца Ізраіль на Госпада ад сёньня і вечна. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі будзеш аглядаць несправядлівасці, Госпадзе, хто ж вытрымае? |
ГОСПАДЗЕ, Божа Ізраіля! Ты — праведны, бо мы засталіся як рэшта ў дзень гэты; і вось, мы ў правінах нашых перад абліччам Тваім, хоць не належыць нам стаяць перад абліччам Тваім за ўсё гэта».
Хто такі чалавек, каб быць яму беззаганным? І ці можа быць праведным народжаны жанчынаю?
Калі б я хацеў сябе апраўдаць, вусны мае асудзяць мяне. І калі б я выявіўся нявінным, Ён прызнае мяне вінаватым.
І не ўваходзь у суд са слугою Тваім, бо ня будзе праведны перад абліччам Тваім ніхто з жывых.
Усе мы як авечкі заблукалі, кожны з нас зьвярнуў на шлях свой, і ГОСПАД узлажыў на Яго беззаконьне ўсіх нас.
Перад абліччам абурэньня Ягонага хто ўстаіць? І хто вытрывае жар гневу Ягонага? Ярасьць Ягоная выліваецца, як агонь, і скалы крышацца перад Ім.
Але хто вытрымае дзень прыйсьця Ягонага, і хто ўстаіць, калі Ён зьявіцца? Бо Ён — як агонь, які топіць, і як мыла, якое мые.
Памятай слугаў Тваіх, Абрагама, Ісаака і Якуба; і не глядзі на закамянеласьць народу гэтага і на бязбожнасьць ягоную, і на грахі ягоныя,