За тое, што яны пакінулі Мяне і кадзілі іншым багам, каб гнявіць Мяне ўсімі ўчынкамі рук сваіх, гнеў Мой выльецца на месца гэтае і ня згасне”.
ПЛАЧ 2:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Адсек у полымі гневу ўвесь рог Ізраіля, прыбраў правіцу Сваю ад аблічча ворага і ўзгарэўся супраць Якуба, як полымя агню, якое жарэ [ўсё] навокал. Біблія (пераклад В. Сёмухі) У запале гневу зламаў моц Ізраіля, адвёў правіцу Сваю ад непрыяцеля і загарэўся ў Якаве, як зьнішчальны агонь, што пажыраў усё навакол; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Зламаў у разгары гневу Свайго усе рогі Ізраэля; адвярнуў ад аблічча ворага правіцу Сваю, а ў Якубе распаліў нібыта полымя агню, які паглынае ўсё навокал. |
За тое, што яны пакінулі Мяне і кадзілі іншым багам, каб гнявіць Мяне ўсімі ўчынкамі рук сваіх, гнеў Мой выльецца на месца гэтае і ня згасне”.
Я кажу да тых, якія хваляцца сабою: “Не хваліцеся!”, і да бязбожных: “Не падымайце рогі!
Як доўга, ГОСПАДЗЕ? Ці будзеш гневацца заўсёды? Ці як агонь будзе палаць рэўнасьць Твая?
І Я скрышу перад абліччам ягоным тых, што прыгнятаюць яго, а тых, што ненавідзяць яго, павалю.
І станецца дужы як зрэб’е, а праца ягоная — як зьнічка, і згараць яны разам, і ня будзе каму тушыць.
І Ён выліў на яго жар гневу Свайго і жахі вайны; і палала вакол яго, але ён не пазнаў [гэтага]; і паліла яго, але ён ня браў [гэтага] да сэрца.
Я пакараю вас паводле пладоў учынкаў вашых, кажа ГОСПАД, і запалю агонь у лесе ягоным, і ён праглыне ўсё вакол яго”».
Абрэжцеся дзеля ГОСПАДА і адкіньце скуравінкі сэрцаў вашых, мужы Юды і жыхары Ерусаліму, бо выйдзе гнеў Мой, як агонь, і будзе гарэць, і не затухне з прычыны ліхіх учынкаў вашых”.
Таму гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Вось, гнеў Мой і ярасьць Мая выліваецца на месца гэтае, на чалавека і на жывёлу, на дрэвы палявыя і на плады зямлі, ён гарыць і не затухае”.
З вышыні Ён паслаў агонь у косткі мае і запанаваў над імі; расьцягнуў сетку на ногі мае, павярнуў мяне назад, зрабіў мяне спустошанаю і мляваю ўвесь дзень.
ГОСПАД скончыў гнеў Свой, выліў палючы гнеў Свой і запаліў агонь на Сыёне, і ён зжэр падваліны ягоныя.
Дзеля гэтага так кажа Госпад ГОСПАД: “Я прывяду вецер гвалтоўны ў лютасьці Маёй, і пойдзе дождж улеўны ў гневе Маім і град — у абурэньні Маім, каб зьнішчыць [усё].
Трубіце ў трубы, падрыхтуйцеся ўсе, але няма нікога, хто б ішоў ваяваць; бо гнеў Мой — на ўсю грамаду ягоную.
Перад абліччам абурэньня Ягонага хто ўстаіць? І хто вытрывае жар гневу Ягонага? Ярасьць Ягоная выліваецца, як агонь, і скалы крышацца перад Ім.
Бо вось, надыходзіць дзень, які палае, як печ, і ўсе свавольныя, і ўсе тыя, якія робяць нягоднасьць, будуць як салома, і спаліць іх дзень, які надыходзіць, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, што не застанецца ад іх ані кораня, ані галінкі.
Веялка Ягоная ў руцэ Яго, і Ён ачысьціць ток Свой, і зьбярэ пшаніцу ў сьвіран Свой, а салому спаліць агнём незгасальным».
Узгарэўся агонь ярасьці Маёй і будзе гарэць аж да найглыбейшай адхлані, і спаліць зямлю і ўраджай ейны, і спапяліць падваліны гор.