Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ПЕСЬНЯ 7:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

Стан твой [гонкі], як пальма, а грудзі — як гронкі [вінаградныя].

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Гэты стан твой падобны да пальмы, і грудзі - да вінаградных гронак.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Стан твой прыпадобніўся да пальмы, а грудзі твае — вінаградныя гронкі.

Глядзіце раздзел



ПЕСЬНЯ 7:8
10 Крыжаваныя спасылкі  

Пах алейкаў тваіх салодкі. Алей разьліты — імя тваё. Дзеля гэтага дзяўчыны кахаюць цябе».


«Як яблына сярод дрэваў лясных, так любы мой сярод хлопцаў. У ценю ягоным прывабным я села, і плод ягоны салодкі для паднябеньня майго.


Падмацуйце мяне пірагамі з разынкамі, асьвяжыце мяне яблыкамі, бо я млею ад каханьня.


Абудзіся, вецер з поўначы! Прыйдзі, вецер з поўдня; дзьмі на сад мой, і няхай паця­куць пахошчы ягоныя». «Няхай прыйдзе любы мой у сад свой, і няхай есьць найлепшыя плады ягоныя».


Якая ты прыгожая і якая прыемная, каханая, у асало­дзе [тваёй]!


І Я буду цешыцца з іх, калі буду рабіць дабро для іх, і пасялю іх у зямлі гэтай у праў­дзе, з усяго сэрца Майго і з усёй душы Маёй”.


Вінаградная лаза засохла, і дрэва фігавае зьвяла, дрэва гранатовае і пальма, і яблына, і ўсе дрэвы палявыя пасохлі; бо высахла вясёласьць паміж сыноў чалавечых.


Падзяка ж Богу, Які заўсёды дае нам трыюмфаваць у Хрысьце, і водар веданьня пра Сябе выяўляе праз нас у-ва ўсякім месцы.