I прыйшлі на месца, пра якое казаў яму Бог; і збудаваў там Абрагам ахвярнік, і разлажыў дровы, і зьвязаў Ісаака, сына свайго, і палажыў яго на ахвярнік зьверху на дровы.
МАЦЬВЕЯ 27:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І, зьвязаўшы Яго, павялі і выдалі Яго Понтыю Пілату, ваяводзе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і зьвязаўшы Яго, завялі і перадалі яго Понцію Пілату, намесьніку. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І, звязаўшы Яго, завялі і перадалі правіцелю Понцію Пілату. |
I прыйшлі на месца, пра якое казаў яму Бог; і збудаваў там Абрагам ахвярнік, і разлажыў дровы, і зьвязаў Ісаака, сына свайго, і палажыў яго на ахвярнік зьверху на дровы.
і выдадуць Яго паганам на зьдзек, і бічаваньне, і ўкрыжаваньне; і на трэці дзень Ён уваскрэсьне».
І, калі пачуе пра гэта ваявода, мы пераканаем яго, і вам учынім, каб ня мелі клопату».
У той час прыйшлі некаторыя, расказваючы Яму пра Галілейцаў, кроў якіх Пілат зьмяшаў з ахвярамі іхнімі.
І, сочачы за Ім, паслалі шпегаў, якія ўдавалі сябе за праведнікаў, каб яны падлавілі Яго на слове, каб выдаць Яго начальству і ўладзе ваяводы.
А ў пятнаццаты год панаваньня цэзара Тыбэрыя, калі Понтый Пілат панаваў у Юдэі, Ірад быў тэтрархам у Галілеі, Філіп, брат ягоны, — тэтрархам у Ітурэі і раханіцкай краіне, а Лісані — тэтрархам у Абіліне,
Тады вядуць Ісуса ад Каяфы ў прэторыю. Была раніца, і яны не ўвайшлі ў прэторыю, каб не занячысьціцца, але каб маглі есьці пасху.
Калі ж Ірад меўся вывесьці яго, у тую ноч Пётар спаў між двух жаўнераў, зьвязаны двума ланцугамі, і перад дзьвярыма вартаўнікі пільнавалі вязьніцу.
Тады, наблізіўшыся, тысячнік узяў яго і загадаў зьвязаць двума ланцугамі і пытаўся, хто ён і што зрабіў.
А калі расьцягнулі яго рамянямі, сказаў Павал да сотніка, які стаяў: «Ці ж можна вам тартураваць Рымскага чалавека, і без суду?»
Дык адразу адступіліся ад яго тыя, што меліся тартураваць яго. І тысячнік спалохаўся, даведаўшыся, што ён Рымлянін і што яны былі зьвязаўшы яго.
А як споўніліся два гады, Фэлікс атрымаў наступніка Порцыя Фэста, і, хочучы зрабіць ласку Юдэям, Фэлікс пакінуў Паўла ўвязьненым.
Дзеля гэтае прычыны я запрасіў вас, каб пабачыць і паразмаўляць. Бо за надзею Ізраіля я закаваны ў ланцугі гэтыя».
Бог Абрагама, і Ісаака, і Якуба, Бог бацькоў нашых уславіў Сына Свайго Ісуса, Якога вы выдалі і ад Якога адракліся перад абліччам Пілата, калі той судзіў вызваліць Яго.
Бо праўдзіва сабраліся супраць Сьвятога Сына Твайго Ісуса, Якога Ты памазаў, Ірад і Понтый Пілат з паганамі і народам Ізраіля,
і прасіў у яго лісты ў Дамаск да сынагогаў, каб, калі знойдзе некага, хто ёсьць на гэтым шляху, як мужчынаў, так і жанчынаў, зьвязаўшы, весьці ў Ерусалім.
Перад Богам, Які ўсё ажыўляе, і перад Хрыстом Ісусам, Які засьведчыў перад Понтыем Пілатам добрае вызнаньне, загадваю табе
у якім пераношу злыбеды аж да путаў, як злачынца, але слова Божага нельга зьвязаць.
Памятайце пра вязьняў, нібы ўвязьненыя разам [з імі], і пра тых, што ў нягодах, як тыя, якія самі ў целе.
І сказалі яму: «Прыйшлі мы зьвязаць цябе і выдаць у рукі Філістынцаў». І сказаў ім Самсон: «Прысягніце мне, што мяне не заб’ецё».