І прыйшла Батшэва да валадара Салямона, каб пагаварыць з ім пра Адонію. І валадар устаў на спатканьне з ёй, і пакланіўся ёй, і сеў зноў на пасад свой. І паставіў ён пасад для маці валадара, і яна села праваруч яго.
МАЦЬВЕЯ 20:21 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён жа сказаў ёй: «Чаго ты хочаш?» Яна кажа Яму: «Скажы, каб гэтыя два сыны мае селі адзін праваруч Цябе, а другі — леваруч у Валадарстве Тваім». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ён жа сказаў ёй: чаго ты хочаш? Яна кажа Яму: скажы, каб селі гэтыя два сыны мае адзін праваруч, а другі леваруч ад Цябе ў Царстве Тваім. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ён сказаў ёй: «Чаго ты хочаш?» Яна гаворыць Яму: «Скажы, каб гэтыя два сыны мае ў Валадарстве Тваім сядзелі адзін праваруч Цябе, а другі – леваруч». |
І прыйшла Батшэва да валадара Салямона, каб пагаварыць з ім пра Адонію. І валадар устаў на спатканьне з ёй, і пакланіўся ёй, і сеў зноў на пасад свой. І паставіў ён пасад для маці валадара, і яна села праваруч яго.
У Гібэоне зьявіўся Салямону ўначы ў-ва сьне ГОСПАД, і сказаў Бог: «Прасі тое, што [хочаш], і Я дам табе».
І сказаў ёй валадар: «Што табе, валадарка Эстэр, і якая просьба твая? Нават палова валадарства будзе дадзена табе».
Псальм Давіда. Сказаў ГОСПАД Госпаду майму: «Сядзь праваруч Мяне, пакуль пакладу ворагаў Тваіх як падножжа пад стопы Твае!»
Усё адзеньне Тваё — [быццам] міра, альвас і касья; у палацы з косьці слановае [граньне] на струнах вяселіць Цябе.
А ты шукаеш для сябе вялікага? Не шукай! Бо вось, Я прыводжу ліха на кожнае цела, кажа ГОСПАД, а табе дам душу тваю як здабычу ў кожным месцы, куды ты пойдзеш”».
У тую гадзіну падыйшлі вучні да Ісуса, кажучы: «Дык хто большы ў Валадарстве Нябесным?»
А Ісус сказаў ім: «Сапраўды кажу вам, што вы, якія пайшлі за Мною, у адроджаным [сьвеце], калі Сын Чалавечы сядзе на пасадзе славы Сваёй, сядзеце на дванаццаці пасадах судзіць дванаццаць каленаў Ізраіля.
А Ісус, адказваючы, сказаў: «Ня ведаеце, чаго просіце. Ці можаце піць келіх, які Я маю піць, і хрысьціцца хрышчэньнем, якім Я хрышчуся?» Яны кажуць Яму: «Можам».
І, адказваючы, гаворыць яму Ісус: «Што хочаш, каб Я табе ўчыніў?» Сьляпы сказаў Яму: «Раббоні, каб мне бачыць».
дачка Ірадыяды ўвайшла і танчыла, і спадабалася Іраду і тым, што з ім узьлягалі. І сказаў валадар дзяўчыне: «Прасі ў мяне, што хочаш, і я дам табе».
А тым, што слухалі гэтае, працягваючы, сказаў прыповесьць, бо Ён быў блізка Ерусаліму, і яны думалі, што адразу маюць убачыць Валадарства Божае.
Калі застанецеся ў-ва Мне, і словы Мае ў вас застануцца, то што хочаце, прасіце, і станецца вам.
А яны, зыйшоўшыся, пыталіся ў Яго, кажучы: «Госпадзе, ці ня ў гэты час Ты адновіш валадарства Ізраіля?»
Братняя любоў адзін да аднаго [няхай будзе] ад усяго сэрца, у пашане адзін аднаго выпярэджвайце;
Хто той, хто асуджае? Хрыстос, Які памёр, але і ўваскрос! Ён і праваруч Бога, Ён і заступаецца за нас.
Дык калі вы ўваскрэсьлі з Хрыстом, шукайце ўзгорнага, дзе Хрыстос сядзіць праваруч Бога.