І сказаў Абрам: «Госпадзе ГОСПАДЗЕ, што Ты дасі мне? Я хаджу бязьдзетны, і распарадчык у доме маім — Эліезэр з Дамаску».
ЛУКАША 16:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Сказаў жа і да вучняў Сваіх: «Адзін чалавек быў багаты і меў аканома, і данясьлі яму на яго, што ён марнуе маёмасьць ягоную. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сказаў жа і вучням Сваім: адзін чалавек быў багаты і меў упраўніка, на якога данесьлі яму, што распускае маёмасьць ягоную; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І прамаўляў Ён да вучняў Сваіх: «Быў адзін багаты чалавек, які меў аканома, і зняславілі таго перад гаспадаром, што распускае яго дабро. |
І сказаў Абрам: «Госпадзе ГОСПАДЗЕ, што Ты дасі мне? Я хаджу бязьдзетны, і распарадчык у доме маім — Эліезэр з Дамаску».
I наблізіліся яны да чалавека, які быў над домам Язэпа, і гаварылі з ім каля ўваходу ў дом,
І сабраў Давід у Ерусалім усіх князёў Ізраіля, князёў каленаў і начальнікаў харугваў, якія служылі валадару, і начальнікаў над тысячамі, і начальнікаў над сотнямі, і князёў над усёй маёмасьцю, і над статкамі валадара, і над сынамі ягонымі разам з урадоўцамі і мужнымі [ваярамі], і ўсімі ваярамі магутнымі.
І яна ня ведае, што гэта Я даваў ёй збожжа і сок, і сьвежы алей, і памножыў ёй срэбра і золата, якое яны ўжывалі для Баала.
А як надыйшоў вечар, кажа гаспадар вінаградніку наглядчыку свайму: “Пакліч работнікаў і аддай ім плату, пачаўшы з апошніх да першых”.
А Госпад сказаў: «Хто ёсьць верны і мудры аканом, якога пан паставіць над слугамі сваімі раздаваць ім у свой час меру хлеба?
І праз некалькі дзён малодшы сын, сабраўшы ўсё, выправіўся ў далёкі край, і там змарнаваў маёмасьць сваю, жывучы распусна.
А калі гэты сын твой, пажоршы маёмасьць тваю з распусьніцамі, прыйшоў, ты закалоў для яго кормнае цяля”.
Адзін чалавек быў багаты, і апранаўся ў пурпур і вісон, і кожны дзень гучна весяліўся.
І, паклікаўшы яго, сказаў яму: “Што гэта я чую пра цябе? Дай справаздачу з гаспадараваньня твайго, бо ты ня можаш больш гаспадараваць”.
і Ёанна, жонка Хузы, наглядчыка Ірадавага, і Сусанна, і многія іншыя, якія служылі Яму з маёмасьці сваёй.
Бо епіскап мусіць быць бездакорны, як Божы аканом, не самалюбны, не гняўлівы, ня п’яніца, не задзірлівы, ня сквапны,
Служыце адзін аднаму кожны тым дарам [ласкі], які атрымаў, як добрыя аканомы разнастайнае ласкі Божае.