І скакаў Давід з усёй сілы перад абліччам ГОСПАДА. І быў апрануты Давід у ільняны эфод.
ЛУКАША 15:25 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А старэйшы сын ягоны быў у полі. І калі, варочаючыся, падыйшоў да дому, пачуў сьпевы і скокі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А старэйшы сын ягоны быў на полі; і вяртаючыся, калі наблізіўся да дома, пачуў сьпевы і весялосьць; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А старэйшы сын яго быў на полі і, калі вяртаўся і падыходзіў да дому, пачуў музыку і скокі, |
І скакаў Давід з усёй сілы перад абліччам ГОСПАДА. І быў апрануты Давід у ільняны эфод.
I ўзяла Мірыям прарочыца, сястра Аарона, бубен у руку сваю, і выйшлі за ёю ўсе жанчыны з бубнамі і танцамі.
Я зноў адбудую цябе, і будзеш ты адбудаваная, дзяўчына Ізраіля. Ты зноў аздобішся бубнамі тваімі і выйдзеш у карагодзе тых, якія радуюцца.
Яны падобныя да дзяцей, якія сядзяць на вуліцы, і клічуць адзін аднаго, і кажуць: “Мы гралі вам на жалейцы, і вы не скакалі; мы галасілі, і вы ня плакалі”.